Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Верность Родине и народу: славная история комсомола создавалась при активном участии молодежи Копыльского района

19.10.2018
Слаўная гісторыя камсамола стваралася пры актыўным удзеле моладзі Капыльскага раёна. 000001_1535383906_367 Падчас святкавання 50-гадовага юбілею ВЛКСМ у 1968 годзе ў раённай газеце «Слава працы» былі апублікаваны матэрыялы, якія расказвалі пра гісторыю стварэння маладзёжнай арганізацыі, аб слаўных працоўных подзвігах юнакоў і дзяўчат Капыльшчыны. У сваім артыкуле з нагоды залатога юбілею камсамола першы сак-ратар РК ЛКСМБ М.К. Меляшкевіч узгадваў: «1919 год. Па ініцыятыве нашых землякоў камуністаў Д. Чарнушэвіча, М. Багдановіча ў Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага Саюза Моладзі. У яе састаў увайшло 14 юнакоў-патрыётаў. Сярод іх К. Зарамбоўскі, Ю. Дземідовіч, М. Бычынскі, К. Мароз, М. Гамза і многія іншыя. Важаком ячэйкі быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі. У цяжкія гады грамадзянскай вайны першыя камсамольцы Капыльшчыны стварылі атрад і вялі падрыхтоўку да ўзброенай барацьбы з інтэрвентамі». Нялёгка было камсамольцам раёна і ў гады аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Па начах грымелі стрэлы кулацкіх абрэзаў, палалі хаты сельскіх актывістаў. У жорсткіх класавых баях праходзіла калектывізацыя сельскай гаспадаркі. «Сваю вернасць Радзіме, народу і Камуністычнай партыі камсамол яшчэ раз даказаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, — працягвае М.К. Меляшкевіч. — На самых небяспечных участках партызанскай барацьбы з акупантамі былі камсамольцы. У гісторыю Капыльшчыны залатымі літарамі запісаны імёны маладых патрыётаў — удзельнікаў Лаўскага бою». Аб слаўных працоўных поспехах членаў ВЛКСМ сведчаць вынікі сацыялістычнага спаборніцтва калектываў моладзі калгасаў, саўгасаў і прадпрыемстваў раёна. «З пашанай мы называем імёны маладых механізатараў Леаніда Рудзені і Леаніда Драбені з калгаса «Іскра Леніна», Івана Барана і Васіля Сінюка з калгаса «Семежава», Мікалая Давідоўскага і многіх іншых, — піша аўтар. — На ўсіх участках  калгаснай вытворчасці камсамольцы паказваюць узоры працы, вядуць за сабой усю моладзь». Паводле слоў першага сакратара Капыльскага РК ЛКСМБ, за дасягнутыя поспехі ў раённым аглядзе-спаборніцтве многім камсамольскім арганізацыям прысвоена ганаровае імя 50-годдзя ВЛКСМ: «Сярод іх камсамольскія арганізацыі саўгаса «Крыніца», калгаса «Іскра Леніна», Капыльскага райпрамкамбіната і Вяліка-Раёўскай сярэдняй школы». Па старонках «СП» падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей