Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Гандбольныя баталii

12.04.2011
Багатым на гульні стаў каляндарны план для капыльскіх гандбольных дружын ў апошняй дэкадзе сакавіка. У першынстве Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 1999 – 2000 г. н., якое праходзіла ў Слуцку 19 – 20 сакавіка, капыляне былі сярод лепшых аматараў ручнога мяча. Так, юнакі ўпэўнена перайгралі чатыры зборныя са Слуцкага, Мінскага, Нясвіжскага і Салігорскага раёнаў і сталі лідарамі спаборніцтваў. На крок ад першай прыступкі п’едэстала гонару спыніліся капылянкі, якія ў рашаючай гульні саступілі случчанкам. У абласной спартакіядзе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па гандболе, што стартавала ў тым жа Слуцку 26 сакавіка, у выніку двухдзённай барацьбы каманды капыльскіх юнакоў і дзяўчат 1996 – 1997 г. н. узялі “серабро”, прапусціўшы наперад гаспадароў пляцоўкі. Ужо 29 сакавіка на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля прайшлі гульні ў рамках адкрытага першынства дзяржаўнай установы “ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК”. У дзвюх узроставых групах (1998 – 1999 і 2000 – 2001 г. н.) прынялі ўдзел сто юнакоў і дзяўчат. Гэты турнір стаў адным з самых масавых за апошнія гады, які праводзіўся за адзін дзень. У старэйшай, як, дарэчы, і ў малодшай групе, перамагла каманда гімназіі №1 г. Капыля. Сярод дзяўчат 2000 – 2001 г. н. першае месца засталося за гандбалісткамі сярэдняй школы №2. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей