Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Ввести в мир музыки так, чтобы она стала частью жизни: о талантливом преподавателе Копыльской детской школы искусств Наталье Каленчиц

14.10.2018
У рускага кампазітара Барыса Асаф’ева ёсць выдатнае выказванне аб тым, што музыка — гэта «і мастацтва, і навука, і мова, і гульня». З гэтым выслоўем пагаджаецца загадчыца аддзялення народных інструментаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Станіславаўна КАЛЕНЧЫЦ. IMG_3440Будучы яшчэ школьніцай, Наталля самастойна вырашыла навучыцца іграць на баяне. І перад тым, як паступіць у музычную школу, год хадзіла на індывідуальныя заняткі з педагогам. А тут сяброўка, правучыўшыся толькі год у Слуцкай дзіцячай школе мастацтваў, кінула гэтую справу. Вось і Наталлi тады не хацелася займацца, як кажуць, «з-пад палкі», таму цвёрда заявіла аб сваім рашэнні кiнуць заняткі па баяне. Але трэба ведаць яе бацькоў: яны ўжо купілі баян з рук, а мацi цвёрда сказала, што прадасць інструмент. Гэта прывяло Наталлю ў такую збянтэжанасць, што дзяўчынка слёзна прасіла яго не прадаваць. І справа пайшла. Спасцігаць асновы было няпроста: паступова вывучыла нотны стан, стала разбірацца ў кнопках, басах, памерах мелодый — і паспяхова справілася з праграмай усяго навучання. Затым вучоба ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, пасля — заканчэнне Мінскага інстытута культуры. А з 1981 года Наталля Станіславаўна Каленчыц сціпла, але з вялікай годнасцю нясе, можна сказаць, сваю працоўную вахту на ніве музычнага мастацтва ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў. І ў тым, што сёння выхаванцы аддзялення народных інструментаў становяцца ўдзельнікамі і дыпламантамі фестываляў і конкурсаў розных узроўняў, ёсць і яе заслуга. — Наталля Каленчыц — адукаваны і патрабавальны да сябе і сваіх навучэнцаў педагог, — кажа дырэктар Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Чаркас. — Яна падрыхтавала вялікую колькасць таленавітых вучняў, многія з якіх сталі таленавітымі музыкантамі, працуюць у розных установах культуры і мастацтваў. Я шчаслівы, што лёсу трэба было нас пазнаёміць, бо Наталля Станіславаўна — мой педагог, настаўнік у творчасці і калега ў жыцці. І сёння педагог і вучань на адной сцэне — рэдкая сустрэча, аднак гэта асаблівы поспех і шчасце не толькі для мяне, але і для прыхільнікаў і знаўцаў сапраўднага музычнага мастацтва. У працэсе навучання Наталля Станіславаўна заўсёды памятае, што галоўная мэта выхавання цікавасці ў вучняў — так увесці ў свет музыкі, каб яна стала часткай іх жыцця, а не засталася толькі непрыемным эпізодам дзяцінства. — Каб стаць музыкантам, трэба шмат працаваць, праяўляць уседлівасць і працавітасць, прыродных дадзеных для гэтага недастаткова, — упэўнена педагог. — Трэба шчыра палюбіць той інструмент, на якім iграеш, — гэта і ёсць залог поспеху. Вось так з творчасцю па жыцці і крочыць Наталля Каленчыц. Яна з’яўляецца ўдзельніцай народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары», у скла-дзе якога прымала ўдзел у фестывалі фальклору русінаў і ўкраінцаў у Каменцы (Славакія, 2014 год), фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2014 год, дзе ўдастоена Дыплома II ступені), фестывалі беларускага фальклору «Калі ласка» (г. Рыміні, Італія, 2015 год). У таленавітага педагога ёсць яшчэ шмат рэзерваў для развіцця творчасці, раскрыцця новых талентаў. Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей