Паважаныя работнікі ўстаноў культуры Капыльскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Захаванне і прымнажэнне духоўных каштоўнасцей — адна з самых высакародных і адказных місій на зямлі. Многія святы, конкурсы, фестывалі, якія праводзяцца ў нашым раёне, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі, старэйшага пакалення.
Дзякуем вам за прафесіяналізм, пастаянны творчы пошук, за гатоўнасць і жаданне захоўваць і прымнажаць культурныя традыцыі ў імя адраджэння духоўнасці, чалавечнасці і дабра.
Ад усяго сэрца зычым вам моцнага здароўя, далейшага прафесійнага росту, міру, дабра і аптымізму. Няхай агеньчык натхнення і творчага пошуку ніколі не згасае ў вашай высакароднай працы дзеля людзей!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
***
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды свята. Дзякуючы таленту і працы работнікаў клубных устаноў, бібліятэкараў і музейных работнікаў, кіраўнікоў народных калектываў і майстроў народнай творчасці, настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў, больш змястоўным, разнастайным і прыгожым становіцца жыццё нашых людзей.
Жадаем вам натхнення ў працы, імкнення дарыць людзям радасць і цеплыню, здзяйснення новых творчых пачынанняў.
Добрага вам здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў і дабрабыту!
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама,
Капыльская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры,
інфармацыі, спорту і турызму
Комментарии