Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Одному из самых важных подразделений органов внутренних дел - уголовному розыску - 5 октября исполнилось 100 лет

05.10.2018
Пра супрацоўнікаў гэтай структуры часцей за ўсё здымаюць фільмы, складаюць вершы, пішуць песні. У народзе іх называюць сышчыкамі, або «аперамі». Напярэдадні юбілею мы сустрэліся з начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС Дзмітрыем ЛІПНІЦКІМ. [caption id="attachment_70394" align="aligncenter" width="560"]■ В. Булат, А. Мароцкі, В. Шалік, Дз. Ліпніцкі, А. Есмантовіч, А. Бродскі, В. Лазюк ■ В. Булат, А. Мароцкі, В. Шалік, Дз. Ліпніцкі, А. Есмантовіч, А. Бродскі, В. Лазюк[/caption] — Дзмітрый Мікалаевіч, некалькі слоў пра вашу службу, што яна сабой уяўляе? — Адразу адкажу словамі з вядомай песні: «Наша служба и опасна, и трудна…» І яно сапраўды так. Падчас службы ў аператыўным падраздзяленні мы вучымся вытрымцы, узаемадапамозе, бо менавіта аператыўнікі знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Праца ў крымінальным вышуку — гэта таксама штодзённая рызыка і гатоўнасць ахвяраваць сабой. Асноўнай задачай з’яўляецца арганізацыя раскрыцця злачынстваў, пошук злачынцаў, тых, хто знік без вестак, дзяржаўных даўжнікоў, аператыўнае суправаджэнне ўзбуджаных крымінальных спраў і, вядома ж, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян. — Хто на дадзены момант працуе ў капыльскім крымінальным вышуку? — На працягу сямі гадоў я ўзначальваю дадзенае падраз-дзяленне. Разам са мной служаць сапраўдныя прафесіяналы — старшыя оперупаўнаважаныя Аляксандр Есмантовіч, Валерый Шалік, оперупаўнаважаныя Андрэй Бродскі, Арцём Мароцкі, Віктар Булат, сёлета нашы рады папоўніў Вадзім Лазюк. — Вядома, што прафесіяналізм прыходзіць з вопытам. Каго б Вы назвалі сваімі настаўнікамі, у якіх вучыліся гэтай справе? — Сапраўдным настаўнікам лічу былога начальніка крымінальнага вышуку нашага райаддзела Уладзіміра Сяргеева. Таксама пашчасціла працаваць побач з вядомымі сышчыкамі Генадзем Лопухам і Валерыем Маскалікам. Шмат чаму ў іх мы навучыліся. — Якімі ж якасцямі павінен валодаць сапраўдны «опер»? — Наш супрацоўнік павінен быць пісьменным, юрыдычна падкаваным, мэтанакіраваным, камунікабельным і, вядома ж, тонкім псіхолагам, каб знайсці падыход да любога чалавека. Калі ты затрымаешся ў гэтай службе больш чым на тры гады, то застанешся служыць і далей. — Дзмітрый Мікалаевіч, узгадайце, калі ласка, цікавыя выпадкі з Вашай практыкі. — Іх адбываецца даволі шмат. Назаву апошнія. Нядаўна раскрылі цяжкае злачынства — крадзеж значнай сумы грошай у пенсіянеркі з аграгарадка Мажа. Падчас раскрыцця ўстанавілі групу непаўналетніх з трох чалавек, якія маюць дачыненне не толькі да гэтага, але і іншых падобных злачынстваў. Таксама раскрылі справу аб крадзяжы каня з фермы ў ААТ «Праснакі». Жывёлу знайшлі ў Дзяржынскім раёне. Яе ўкраў і прадаў раней судзімы жыхар г. Слуцка. А ўвогуле кожны дзень у нас багаты на нейкія падзеі.           Сяргей КОЗЕЛ Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей