На Капыльшчыне з 1 па 31 кастрычніка пройдзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

У гэты перыяд пройдуць суботнікі (6, 13, 20 і 27 кастрычніка) з максімальна эфектыўным удзелам усіх работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Будуць вызначаны неабходныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, названы асобы, адказныя за арганізацыю работ па навядзенні парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, замацаваных тэрыторыях агульнага карыстання ў горадзе Капылі і іншых населеных пунктах.
Будзе арганізавана работа па ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў на прыдарожных палосах, землях ляснога фонду, уборка і вываз камунальных адходаў, ветравальных і сухастойных дрэў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии