Згодна з рашэннем райвыканкама на Капыльшчыне з 2 кастрычніка 2018 года пачаўся ацяпляльны сезон. Уключэнне сістэм ацяплення будзе адбывацца ў вызначаным рашэннем парадку.

У першую чаргу цяпло накіравана ў дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, бібліятэкі.
Пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй будзе падключаны жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы, вучэбныя ўстановы.
Затым чарга дойдзе да грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў — па ўзгадненні з энергазабеспячальнай арганізацыяй.
Пры тэмпературы знешняга паветра вышэй за 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будзе праводзіцца ў рэжыме прапальвання з максімальным выкарыстаннем мясцовых відаў паліва.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии