Home
Воскресенье 25.05.2025 03:48

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Копыляне и гости района приняли участие в акции "Областной день подписчика"

25.09.2018
У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» капыляне і госці горада прынялі ўдзел у акцыі «Абласны дзень падпісчыка», падчас якой змаглі падпісацца на любімыя выданні. Да таго ж за падпіску на раённую газету «Слава працы» на трэці квартал 2018 года кожны змог атрымаць невялікі падарунак. IMG_6596 — Ахвотнікаў паўдзельнічаць у «Абласным дні падпісчыка» знайшлося нямала, — адзначае аператар аддзялення паштовай сувязі «Капыль-2» Ніла Дворак. — Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні.  Але больш за ўсё — на раённую газету «Слава працы». Тыя, хто аформіў падпіску на «СП», атрымалі невялікія сувеніры ад рэдакцыі. Ніна Юруц расказала, што газету чытае пастаянна і з задавальненнем. Раёнка дапамагае быць у курсе апошніх навін. Выхавальнік ДУА «Яслі-сад № 1 г. Капыля» Ларыса Вярбіла — яшчэ адна актыўная чытачка, якая з раённай газетай ужо больш за трыццаць гадоў. — «Слава працы» стала больш змястоўнай і цікавай, — дзеліцца Ларыса Уладзіміраўна. — Усе рубрыкі вельмі падабаюцца, таму пастаянна выпісваю, бо са старонак газеты даведваешся пра жыццё не толькі горада, але і раёна, знаёмішся са знакамітымі землякамі. Па словах капылянкі Ліны Ніліповіч, раёнка стала такой рознабаковай, што яна з задавальненнем яе чытае і чакае кожны новы нумар. Цікава ўсё, нават падзякі і віншаванні. Аднак хацелася б, каб на старонках «СП» з’яўлялася яшчэ больш рэцэптаў для гаспадынь. Наталлю Карпук з аграгарадка Скабін задавальняюць змест і цяперашні аб’ём газеты. Яна знаходзіць для сябе ў раёнцы цікавым усё — артыкулы аб сельскай гаспадарцы, пра людзей, ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны. Паколькі Наталля Анатольеўна з’яўляецца сельскім жыхаром, то ёй хацелася б на старонках газеты бачыць больш матэрыялаў пра жыццё вяскоўцаў, падзеі з глыбінкі і аддаленых населеных пунктаў. Публікацыі настаўніка-дэфектолага Вольгі Валністай не раз з’яўляліся на старонках раённай газеты. Вось і сёння яна прыйшла аформіць падпіску. — «Слава працы» —  вельмі цікавая і разнастайная, — дзеліцца Вольга. — Можна для сябе нешта запазычыць. З нецярпеннем чакаю кожны выпуск і жадаю росквіту вашай газеце. Хацелася б таксама бачыць на старонках раёнкі больш маладзёжных выпускаў. Пенсіянер Міхаіл Маркаў колькі сябе памятае, столькі і чытае «Слава працы». — Адкуль, як не з раёнкі, можна даведацца пра апошнія навіны аб жыцці раёна, — адзначае капылянін. — Мне ўсё цікава. Асабліва ганаруся ўзнагародамі і дасягненнямі калектыву «СП». Адразу бачны вынік карпатлівай працы. Канешне, не спыняйцеся на дасягнутым, удасканальвайцеся, як таго патрабуюць рэаліі сучаснай журналістыкі. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей