Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

Семья Калевич из деревни Бобовня Копыльского района стала финалистом областного этапа проекта "Властелин села-2018"

25.09.2018
Сям’я Калевічаў з вёскі Бабоўня стала фіналістам абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі-2018», які прайшоў у мінулую суботу ў маляўнічым мястэчку Сёмкава Мінскага раёна. Нашы землякі, як і яшчэ чатыры сям’і-пераможцы, будуць абараняць гонар сваіх раёнаў на абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018», якое пройдзе ў Мядзелі 29 верасня. [caption id="attachment_70129" align="aligncenter" width="560"]■ Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з дзеткамі Дамінікам і Дамірам ■ Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з дзеткамі Дамінікам і Дамірам[/caption] Ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства традыцыйна выступілі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мэта арганізаванага імі абласнога форуму вясковай моладзі — папулярызацыя сельскагаспадарчых працы і быту, а таксама павышэнне ролі і значэння сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства. У гэтым годзе ў імправізаванай вёсцы размясцілі свае падвор’і 22 каманды-ўдзельніцы. Актыўныя і творчыя маладыя пары разам з дзецьмі прыехалі з сельскай мясцовасці, каб паспаборнічаць за званне самай працавітай, дружнай, эрудзіраванай, крэатыўнай і гасціннай маладой сям’і Мінскай вобласці. Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з сынамі — трохгадовым Дамінікам і чатырохгадовым Дамірам (маленькага Платона, якому яшчэ няма і паўгода, пакінулі дома з бабуляй) — на высокім узроўні прадставілі Капыльшчыну. Наша каманда ўжо з самага пачатку мерапрыемства выклікала прыхільнасць у прысутных і пакарыла іх пачуццём гумару. Падчас бліц-прэзентацыі маладзёжных сельскіх падвор’яў Валянціна Шыманская і  Галіна  Дрожжа («Лоцвінскія ўдалухі»), якія разам з сям’ёй Калевічаў прадстаўлялі Капыльскі раён, уручылі шаноўнаму госцю — старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолю Ісачанку — у падарунак пеўня. Як пажартавалі жанчыны, «гэта — старажытны гадзіннік, які можна паставіць на дах аблвыканкама, каб уся вобласць рана ўставала». [caption id="attachment_70125" align="aligncenter" width="560"]■ Старшыня аблвыканкама атрымаў ад сям’і Калевічаў у падарунак пеўня ■ Старшыня аблвыканкама атрымаў ад сям’і Калевічаў у падарунак пеўня[/caption] Цікава, ярка і неардынарна выступілі Калевічы на конкурсе візітных картак сямей-удзельніц і прэзентацыі выставы творчых работ «Вітаем па-беларуску». З годнасцю і з уласцівым іх сям’і пачуццём гумару Дзмітрый і Вольга прайшлі і этапы спаборніцтваў, якія патрабавалі сілы, лоўкасці, вынослівасці і згуртаванасці. Яны на хуткасць і бульбу збіралі, і ваду насілі, і адзенне мылі, і дровы пілавалі, калолі ды складалі, і лаўку рабілі, і каня запрагалі. Нягледзячы на праліўны дождж, з лёгкасцю дэманстравалі, бадай, самае галоўнае для вясковых жыхароў уменне — весці сельскую гаспадарку. [caption id="attachment_70128" align="aligncenter" width="560"]■ Дзмітрый і Вольга Калевічы выконваюць адно з конкурсных заданняў ■ Дзмітрый і Вольга Калевічы выконваюць адно з конкурсных заданняў[/caption] Падчас падвядзення вынікаў конкурснай праграмы сям’і Калевічаў, як і іншым удзельнікам мерапрыемства, была ўручана Падзяка за ўдзел у праекце. А за перамогу ў конкурсе відэаролікаў лепшага маладзёжнага сельскага падвор’я «Вось маё!» прадстаўнікі Капыльшчыны атрымалі Грамату і каштоўны падарунак. Сям’я Дзмітрыя і Вольгі Калевічаў, а таксама прадстаўнікі Клецкага, Смалявіцкага, Мядзельскага і Мінскага раёнаў былі прызнаны журы лепшымі. Аднак пераможцу спаборніцтва так і не назвалі. Інтрыга захаваецца да 29 верасня. Прозвішчы чэмпіёнаў агучаць на абласным свяце «Дажынкі-2018», у якім прымуць удзел вышэйназваныя каманды. Дарэчы, пераможцы рэспубліканскага этапа мінулага года, сям’я Літвіных з вёскі Лешня Капыльскага раёна, прысутнічалі на праекце таксама, аднак ужо ў якасці членаў журы. [caption id="attachment_70127" align="aligncenter" width="560"]■ Сям’я Літвіных (справа) сярод членаў журы падчас агляду падвор’яў ■ Сям’я Літвіных (справа) сярод членаў журы падчас агляду падвор’яў[/caption] Сімвалічна, што ў пяцёрку лідараў Дзмітрый і Вольга ўвайшлі напярэдадні свайго першага юбілею: 5-годдзя з дня стварэння іх сям’і. Нялёгкая барацьба за тытул «Уладар вёскі-2018» і доўгая папярэдняя падрыхтоўка да конкурсу яшчэ больш загартавалі, зблізілі і ўмацавалі ўзаемаадносіны паміж маладымі людзьмі, што, безумоўна, будзе вельмі карысна для іх далейшага сельскага жыцця, бо, як вядома, гаспадарку весці — не рукавом трэсці. IMG_6749 IMG_6693 IMG_6752 IMG_6820 IMG_6833 IMG_6850 IMG_6856 IMG_6871 IMG_6689 IMG_6881 Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ Р.S. Вялікую дапамогу ў арганізацыі паездкі сям’і Калевічаў аказалі Дзмітрый Жулкоўскі, а таксама райспажыўтаварыства, ААТ «Старыца-Агра», ААТ «Капыльскае», УП «ПІК-Лясное», Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», упраўленне па адукацыі, спорце і турызме  і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей