Змяненні тэхнічнага характару
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падпісаў указ № 380 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім уносяцца змяненні ва Указ № 450 ад 4 лістапада 2015 года «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь».
Унесеныя змяненні маюць тэхнічны характар. Указам замацоўваецца магчымасць пры вырабе грашовых знакаў пазначаць плануемы год выпуску ў абарачэнне.
Неабходнасць гэтага рашэння абумоўлена тым, што выпуск асобных наміналаў банкнотаў плануецца ажыццявіць у 2019–2020 гадах з прычыны павелічэння колькасці старых банкнотаў узору 2009 года, павышэння попыту на банкноты дробнага наміналу ва ўмовах нізкай інфляцыі, а таксама мадыфікацыі грашовых знакаў у мэтах павышэння засцярогі ад фальшываманецтва.
Згодна з указам, абмен грашовых знакаў узору 2000 года можна будзе праводзіць не толькі на грашовыя знакі ўзору 2009 года, але і іншых гадоў выпуску (абмен банкнотаў узору 2000 года на грашовыя знакі 2009 года заканчваецца 31 снежня 2021 года).
Дадаткова прававым актам улічана, што з 29 кастрычніка 2018 года ўступаюць у сілу змяненні, унесеныя ў Банкаўскі кодэкс, таму, каб пазбегнуць дубліравання, з указа нумар 450 выключаецца норма аб тым, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года.
Комментарии