Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

79

БелТА: тема недели (CMigrator copy 135)

21.09.2018
Высокая ацэнка асабістага ўкладу Кітайскі бок высока ацэньвае асабісты ўклад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё ўсебаковага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Важнасць гэтага адзначыў член Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Высокі кітайскі госць перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні «ад старога сябра, добрага сябра Старшыні КНР Сі Цзіньпіна». [caption id="attachment_70054" align="aligncenter" width="560"]■ Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Чжаа Лэцзі ■ Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Чжаа Лэцзі[/caption] Чжаа Лэцзі падкрэсліў важнасць таго, што Прэзідэнт Беларусі больш за 10 разоў быў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. «Асабіста вы ўнеслі вялікую лепту ў развіццё кітайска-беларускіх адносін. І з-за майго візіту вы скарэкціравалі сваю кароткую замежную паездку, вялікі вам дзякуй за гэта», — прадоўжыў Чжаа Лэцзі. На яго думку, Кітай і Беларусь з’яўляюцца добрымі сябрамі, якія могуць дзяліцца і радасцю, і нягодамі, гэта добрыя партнёры, якія аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу. «Як вы правільна заўважылі, нашы краіны — жалезныя браты, жалезныя сябры», — сказаў высокі госць. Ён дадаў, што галоўная мэта візіту кітайскай дэлегацыі ў Мінск — рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў на палях праведзенага ў чэрвені гэтага года саміту ШАС, а таксама далейшае наладжванне стратэгічнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных сувязей, умацаванне дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Візіт высокага кітайскага госця ў Мінск праходзіць 20-22 верасня. Чжаа Лэцзі, які ўпершыню наведвае Беларусь, быў выбраны на пасаду сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны ў кастрычніку 2017 года. «Шчыра рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі. Вы ў Беларусі ўпершыню. Асабліва прыемна, што менавіта ў нашу краіну вы ажыццяўляеце першы візіт пасля выбрання дзеючага складу кіраўніцтва Кампартыі Кітая», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Карыстаючыся выпадкам, ён асабіста павіншаваў Чжаа Лэцзі з назначэннем на такія высокія і адказныя партыйныя пасады — члена Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што ў чэрвені гэтага года ў горадзе Цындаа ў час саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ён сустракаўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дзе яны сумесна аб’явілі аб уступленні ў новы этап беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. «Беларусь і Кітай, як прынята сёння гаварыць, сталі «жалезнымі братамі», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. «З пункту гледжання кіраўніцтва Беларусі нашы адносіны з Кітаем інтэнсіўныя і ўсёабдымныя, яны дынамічна развіваюцца. І такой дынамікай беларускі бок задаволены. Зразумела, што на гэтым доўгім, вельмі складаным і цяжкім шляху заўсёды будуць нявырашаныя праблемы, задачы, якія трэба будзе рэалізоўваць», —падкрэсліў Прэзідэнт. «Вельмі важна сёння пачуць ваша меркаванне па якасці нашага ўзаемадзеяння і напрамках паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Візіт высокага кітайскага госця праходзіць у рамках рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і міжнародным аддзелам ЦК КПК. Запланаваны таксама перагаворы Чжаа Лэцзі з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай. Намечана яго сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Чжаа Лэцзі мае намер таксама наведаць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», пабываць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэцы, на гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Беларусь і Кітай аб’ядноўваюць агульнасць прынцыпаў унутранай і знешняй палітыкі, супадзенне поглядаў на праблемы сусветнага парадку дня. Наладжаны рэгулярныя міжведамасныя кантакты.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей