Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

“Гарачая дзясятка”

05.04.2011
Упершыню на Капыльшчыне адбыўся інтэлектуальны турнір сярод працуючай моладзі “Гарачая дзясятка”, арганізатарамі якога выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама,  РК ГА “БРСМ”, ДУ “Раённы цэнтр дзіцячай творчасці”. У гульні прынялі ўдзел каманды “Сузор’е смаку” (Капыльскі МСЗ), «Міраж» (райспажыўтаварыства), “Адрэналін” (УАЗ “Капыльская ЦРБ”) і “Магістры” (раённы аддзел адукацыі).  Вядучая  праграмы, адзін з  арганізатараў інтэлектуальных гульняў сярод вучняў, культарганізатар РЦДТ Вольга Аліхоўская,  прыклала шмат намаганняў, каб зрабіць гульню насычанай і запамінальнай. У ходзе турніру былі выкарыстаны  розныя формы: “Перавёртышы”, “Чорная скрынка”, “Што? Дзе?  Калі?”, “Эрудыт-лато” і інш. Дарэчы, пераможцай конкурсу “Эрудыт-лато” ў асабістым заліку стала настаўніца СШ №2 г.Капыля Алена Васілевіч, якая паспяхова адказала на 8 пытанняў з 10 магчымых па тэме “Старажытныя словы”. Упершыню была апрабавана і такая форма інтэлектуальнай гульні, як “Гульня-тройка”, дзе на пытанні  адказваюць капітан і два памагатыя.  На розных этапах кожная з каманд  дэманстравала свае магчымасці,  жыццёвыя навыкі і  веды. Толькі нязначная колькасць балаў на працягу гульні аддзяляла ўдзельнікаў турніру. Самай эрудыраванай прызнана зборная каманда раённага аддзела адукацыі “Магістры”, менавіта яна і стала сёлета пераможцай конкурсу. Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі ад аддзела па справах моладзі памятныя сувеніры. Пачатак пакладзены. Хочацца спадзявацца, што інтэлектуальны маладзёжны рух на Капыльшчыне атрымае сваё далейшае распаўсюджванне, стане адной з добрых традыцый у  арганізацыі вольнага часу працуючай моладзі. Валянціна Балажынская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей