Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

13

Вас вітае “Раніца Капыльшчыны”

05.04.2011
Праграма мясцовага радыёвяшчання пад такой назвай гучыць па правадной сетцы шэсць разоў на тыдзень. Слухаць яе маюць магчымасць звыш сямі тысяч уладальнікаў радыёкропак у горадзе і раёне. Днямі, упершыню, агульны аб’ём вяшчання пачаў складаць 120 хвілін у тыдзень. Да ўвагі радыёслухачоў – навіны з жыцця краіны, вобласці, раёна, а таксама сустрэчы з цікавымі суразмоўцамі, разнастайныя радыёпраекты. У праграме можна размясціць рэкламу, аб’явы, даслаць віншавальную паштоўку з песняй родным і блізкім людзям. Рыхтуе перадачы Сяргей Козел – загадчык аддзела радыё і інфармацыі ДУ “Рэдакцыя газеты “Слава працы” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”, які працуе на гэтай пасадзе звыш дзесяці гадоў. Ён таксама выступае і ў якасці дыктара разам з Маргарытай Саковіч – намеснікам галоўнага рэдактара. Раніца Капыльшчыны” гучыць па правадной сетцы шэсць разоў на тыдзень: аўторак – 6.25 – 6.40; серада – 11.40 – 12.00; чацвер – 6.25 – 6.40, 11.40 – 12.00; пятніца – 11.40 – 12.00; субота – 8.00 – 8.30.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей