Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Многодетные семьи получили подарки от Белорусского союза женщин

06.09.2018
Капыльскі райвыканкам сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» напярэдадні Дня ведаў правёў дабрачынную акцыю «Дапамажы пайсці вучыцца». [caption id="attachment_69503" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская падчас наведвання сям’і Купрацэвіч ■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская падчас наведвання сям’і Чаркас[/caption] Ахоплены акцыяй у першую чаргу шматдзетныя сем’і раёна, у якіх выхоўваюцца пяцёра і больш дзяцей і ў якіх ёсць дзіцё-першакласнік. Днямі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і старшыня РА ГА «БСЖ», дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская пабывалі ў сем’ях капылянак, узнагароджаных ордэнам Маці. Так, у сям’і  Чаркас выхоўваюцца шасцёра дзяцей, а Купрацэвіч — пяцёра. Першакласнікі Ягор і Ульяна атрымалі ад шаноўных гасцей падарункі, неабходныя ім для вучобы, а таксама ў іх адрас былі выказаны пажаданні паспяхова правесці навучальны год. Акрамя таго ўсім юным членам сем’яў былі ўручаны святлоадбівальныя элементы. Актыўна ўключыліся ў акцыю і некаторыя пярвічныя арганізацыі названага аб’яднання. Яны правялі падобныя мерапрыемствы на месцах. Падчас іх атрымалі падарункі тыя члены пярвічак, у якіх выхоўваюцца дзеці-школьнікі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей