Для чатырох з іх ён быў сапраўды першым у іх школьным жыцці, а яшчэ для чатырох — прагучаў у апошні раз.
Вучняў, бацькоў і гасцей вітала дырэктар навучальнай установы Наталля Раіцкая. Яна пажадала, каб новы навучальны год прынёс новыя адкрыцці і новыя радасці. Наталля Анатольеўна ўручыла Падзякі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Іх удастоены настаўніца нямецкай мовы Валянціна Каваленя і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Кандрукевіч.
Ад дырэкцыі ААТ «Прагрэс 2010» з віншаваннямі звярнулася спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Галіна Кандраценка. Яна падзякавала вучням і педагогам за супрацоўніцтва, асабліва за дапамогу на збожжатаку падчас уборачнай.
[caption id="attachment_69509" align="aligncenter" width="560"]
■ Першы ўрок у першым класе праводзіць Любоў Курачава[/caption]
Наказ у добры шлях першакласнікам дала іх першая настаўніца Любоў Курачава. Пасля ўрачыстасці дзеці накіраваліся ў класы, дзе прайшоў першы ўрок, прысвечаны Году малой радзімы.
Сваімі ўражаннямі дзеляцца бацькі і педагогі
Яна КАЛЫХАН, матуля:
— Для нас сённяшняе свята — двайное. Справа ў тым, што дачка сёлета заканчвае 11 класаў, а вось сынок ідзе ў першы клас. Гэты дзень вельмі хвалюючы. Эмоцыі проста перапаўняюць. Выпускнікам пажадаю асаблівых старанняў у гэтым годзе, а першакласнікам — паспяхова ўключыцца ў школьнае жыццё.
Лідзія БРЭЛЬ, класны кіраўнік 11 класа:
— Хоць наш клас і невялікі, але вельмі дружны. Ён, можна сказаць, апора Пацейкаўскай СШ. Прычым як у вучобе, так і ў культурна-масавай рабоце. Хачу пажадаць сваім выхаванцам паспяхова закончыць школу і стаць гонарам сваіх бацькоў і ўвогуле нашай краіны. У добры шлях!
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии