Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

ФАП будзе абноўлены

02.04.2011
Пажар, што здарыўся ў сакавіку ў памяшканні Жыліхаўскага ФАПа, прычыніў значны ўрон будынку: агнём знішчана 5м2 перакрыцця, пашкоджаны сцены знутры. Папярэдняя прычына – парушэнні правіл пажарнай бяспекі пры ўстройстве ацяпляльнай печы. Да гонару работнікаў УАЗ “Капыльская ЦРБ”, яны не марудзячы, прыступілі да рамонту: разабралі ўсе пашкоджаныя агнём канструкцыі сцен і перакрыцця, печку, вынеслі смецце. Аператыўна былі дастаўлены пясок, гліна, цэмент, цэгла, дошкі, іншыя будматэрыялы. Як падкрэсліў намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Капыльская ЦРБ” Аляксандр Барысавец, пройдзе нямнога часу і ў адноўленым Жыліхаўскім ФАПе ізноў можна будзе весці прыём хворых. Уладзімір СКРЫПІНСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей