“Хочу любовь провозгласить!» — пад такой назвай прайшла вечарына для старшакласнікаў і моладзі ў Навасёлкаўскім СДК. Невялічкая зала сабрала многа людзей розных узростаў. Нездарма ў народзе кажуць: “Любви все возрасты покорны».
Цудоўныя вядучыя Вераніка Лобан і Вольга Чаюк расказвалі і чыталі вершы пра гэта вялікае пачуццё. Гучалі песні ў выкананні Івана Сінькевіча, Ірыны Бурбіцкай, Машы Галубовіч, Аляксея Крывецкага, Веранікі Ясючэні, Кацярыны Дудар.Цікавыя конкурсы, гульні – усё гэта ўздымала настрой у гледачоў. Дарэчы, у конкурсах удзельнічалі і людзі сярэдняга ўзросту. Гледачам былі прапанаваны тэатралізаваныя мініяцюры “Стрелы Амура” і “Невеста-ягодка”. Закончылася мерапрыемства дыскатэкай.
Хочацца выказаць шчырую падзяку ў арганізацыі і правядзенні вечарыны класнаму кіраўніку 11 класа Навасёлкаўскай школы Ж. Р. Дарашэвіч, усім вучням 11 класа, а таксама дзесяцікласніку Міхаілу Лобану, які цудоўна выконваў ролі ў тэатралізаваных мініяцюрах. На мой погляд, мерапрыемства ўдалося: госці пакідалі залу ў вясёлым настроі і дзякавалі ўсім удзельнікам вечарыны.
Наталля КЛЫГА,
дырэктар Навасёлкаўскага СДК
Комментарии