Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

По дорогам Копыльщины колесит автобус с портретом Адама Русака

01.09.2018
Як даніна памяці вялікаму творцу Адаму Русаку з’явіўся на дарогах Капыльшчыны аўтобус з фотаздымкам самога паэта-песенніка і словамі са знакамітай песні «Бывайце здаровы!» IMG_3068 «Бывайце здаровы, жывіце багата!» — гэтыя вершаваныя радкі вядомы ва ўсім свеце. Аўтарам іх з’яўляецца наш знакаміты зямляк Адам Русак, ураджэнец невялікай вёсачкі Малінаўка, што пад Пясочным. У далёкім 1937 годзе «Бывайце здаровы» прагучала ў выглядзе песні, якая і сёння з’яўляецца сапраўдным лейтматывам для многіх беларусаў, а для нас, капылян, яшчэ і брэндам,  які сімвалізуе рэгіён далёка за яго межамі. З другога ж боку красуюцца словы з не менш вядомай песні: «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры». Знамянальна, што выявы нанесены незадоўга да Дня беларускага пісьменства — свята, якое сімвалізуе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры. Спадзяёмся, што такая падзея не абміне і слаўную Капыльшчыну, якая ўзгадавала цэлую плеяду пісьменнікаў-паэтаў, дзе з асаблівай пашанай і любоўю адносяцца да нашых знакамітых землякоў  і па праве ганарацца імі. Марыя ШЭІНА Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей