Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

День города Копыля. На детской площадке

29.08.2018
Капыльская дзятва такой колькасці забаў, як сёлета на свяце горада, бадай, яшчэ не бачыла. IMG_5730-1 Шматлікія надзіманыя горкі, электрамабілі, каруселі і водныя атракцыёны, гандлёвыя кропкі з поп-корнам, марожаным і іншымі ласункамі так і вабілі да сябе хлопчыкаў і дзяўчынак. IMG_5720-1 IMG_5942-1 IMG_5818-1 З захапленнем яны ўдзельнічалі ў конкурсных праграмах, якія прапаноўвалі аніматары, гулялі ў шашкі і шахматы, спрабавалі выйграць прызы, трапна пападаючы ў паветраныя шарыкі дроцікамі ад дартса. Было шмат жадаючых размаляваць акварэльнымі фарбамі макет любімага горада з кардонных скрынак, выстройваліся чэргі да майстроў аквагрыму. IMG_5805-1 IMG_5794-1 IMG_5769-1   Але, відаць, самыя яркія эмоцыі падарылі дзецям і іх бацькам капыльскія выратавальнікі. IMG_5934-1 IMG_5938-1 IMG_5751-1 Яны таксама прыдумалі шмат забаў: можна было паспрабаваць пераадолець перашкоду па спецыяльна нацягнутых вяровачных пераправах, апрануць спецадзенне і сродкі аховы і ў задымленай палатцы (пад наглядам выратавальнікаў) адшукаць «пацярпелага» — мяккую цацку, паспрабаваць збіць струменем вады мяч. З захапленнем самыя маленькія ўдзельнікі свята бегалі басанож па траве, пакрытай пенай, якая была выпушчана з пенаўтваральніка. IMG_5842-1 А самым яскравым момантам стала «Водная феерыя», якую арганізавалі выратавальнікі.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей