Рознакаляровай хваляй сцякала з капыльскіх пагоркаў урачыстае шэсце, якое рухалася ў зону адпачынку. Менавіта там гасцей горада чакала шмат цікавых мерапрыемстваў.

Выставай-продажам прыгожых сувеніраў, эксклюзіўных работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і вырабаў майстроў народнай творчасці, а таксама шматлікімі майстар-класамі гасцінна запрашаў «Горад майстроў». Тут жа супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі знаёмілі ўсіх цікаўных з творчасцю нашых землякоў.
[caption id="attachment_69345" align="aligncenter" width="350"]

■ «Очумелые ручки» ад Ванелевіцкай СШ[/caption]
[caption id="attachment_69342" align="aligncenter" width="560"]

■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад УП “ПІК-Лясное”[/caption]
[caption id="attachment_69346" align="aligncenter" width="350"]

■ Кампазіцыя з садавіны, агародніны і кветак ад ААТ ”Семежава"[/caption]
Адметныя падзеі, якія адбыліся за апошні год на Капыльшчыне, былі прадстаўлены на выставе фотаздымкаў рэдакцыі раённай газеты «Слава працы», якая так і называлася «Слава працы: вяртаем імгненні». Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч правёў невялікую экскурсію для гасцей з-за мяжы.
[caption id="attachment_69335" align="aligncenter" width="560"]

■ Анатоль Ліневіч і госці свята на выставе «СП»[/caption]
Крыху далей прапаноўваў прыняць удзел у інтэрактыўнай гульнявой зоне «Белтэлекам». Смаката народнай беларускай кухні, якую прадставілі сельгаспрадпрыемствы на сваіх падвор’ях, прываблівала гасцей прыемным водарам.

А якой смачнай была «салдацкая» каша, прыгатаваная поварам Капыльскага райспажыўтаварыства!
— Такой смачнай кашы я даўно не спрабавала, — дзеліцца настаўніца гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Алена Забела. — Дома чамусьці такая ніколі не атрымоўваецца.

Прываблівалі да сябе і гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, дзе можна было набыць шашлыкі, марожанае і смачную выпечку.
З нецярпеннем усе чакалі падвядзення вынікаў конкурсаў. Вось нарэшце вядучыя называюць імёны пераможцаў. Так, лепшымі кампазіцыямі з кветак, агародніны і садавіны прызнаны творы УП «ПІК-Лясное», Капыльскага РКБА і ААТ «Семежава». А вось самыя «Очумелые ручки» — у прадстаўнікоў Ванелевіцкай СШ, раённага Цэнтра ткацтва і Капыльскага вопытнага лясгаса. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі ад РА РГА «Белая Русь», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама.
Увагу гасцей свята прыцягваў і Аляксей — майстар, які тут жа бензапілой вырэзваў з дрэва галаву зубра. І атрымалася яна вельмі прыгожай.

Павіншаваць капылян прыехалі самадзейныя артысты з суседніх раёнаў.
[caption id="attachment_69338" align="aligncenter" width="560"]

■ Выступае народны ансамбль народной песні “Зборная субота” Уздзенскага раённага Дома культуры[/caption]
Як заўсёды, пад гучныя апладысменты Сяргей Славянскі выконваў папулярныя кампазіцыі.
[caption id="attachment_69339" align="aligncenter" width="560"]

■ Выступае Сяргей Славянскі[/caption]
Свае музычныя сувеніры падарылі ўдзельнікам свята і пераможцы Першага творчага фестывалю «Голас Капыльшчыны».
[caption id="attachment_69340" align="aligncenter" width="560"]

■ Аляксей Хлястоў уручае дыскі пераможцам Першага творчага фестывалю «Голас Капыльшчыны»[/caption]
А яны ў сваю чаргу атрымалі дыскі, на якіх запісаны лепшыя кампазіцыі гэтага конкурсу. Уручаў дыскі і выконваў песні напрыканцы гэтага мерапрыемства папулярны беларускі спявак Аляксей Хлястоў. І нават дождж, які зусім нечакана лінуў на ўдзельнікаў свята, не перашкодзіў: многія з гледачоў нават танцавалі пад яго стужкамі.
А што кажуць госці свята?
Анатоль ТАМАШЭНЯ, жыхар в. Лазавічы Клецкага раёна:
— Пра свята мы даведаліся ад свахі Галіны Рудніцкай. Вырашылі прыехаць і не пашкадавалі. Мерапрыемства і на самай справе яскравае і цікавае. Мы вельмі задаволены!
Віктар, паляўнічы з Мінска:
— Шчыра кажучы, сюды трапілі выпадкова. Але ўражаны! Здавалася б, нас, сталічных жыхароў, здзівіць цяжка. Аднак у вас атрымалася. Майму сыну вельмі спадабалася «салдацкая» каша, ды яшчэ ў лесе! Будзе што расказаць сябрам.
Комментарии