Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Праздник города Копыля. Увековечили память Менделе Мойхер-Сфорима

29.08.2018
Адным з важных момантаў святкавання Дня горада стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі земляку, класіку яўрэйскай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорыму. Дошка размясцілася на месцы былой хаты, дзе жыла сям’я класіка. Зараз гэта будынак гарадскога ўнівермага. [caption id="attachment_69326" align="aligncenter" width="560"]■ Удзельнікі ўрачыстасці ■ Удзельнікі ўрачыстасці[/caption] На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі Анатоль Ліневіч,  Ірына Кісляк, першы намеснік старшыні  – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, прадстаўнікі замежных дэлегацый, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак на чале з намеснікам старшыні Вадзімам Акапянам, Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка на чале са старшынёй Лізаветай Мальцавай, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Галіна Левіна. [caption id="attachment_69323" align="aligncenter" width="560"]■ Дошку адкрываюць Анатоль Ліневіч (справа) і Вадзім Акапян ■ Дошку адкрываюць Анатоль Ліневіч (справа) і Вадзім Акапян[/caption] Ганаровае  права адкрыць мемарыяльную  дошку  было дадзена Анатолю Ліневічу і Вадзіму Акапяну. Трэба адзначыць, што дапамогу па набыцці, устаноўцы і мастацкім афармленні дошкі аказалі ТАА «ВоМагран», Капыльскі РБУ, ІП Зяньковіч У.У. і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак. IMG_1987-1 IMG_1974-1 Прадстаўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак і Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка зрабілі экскурсію па горадзе. Супрацоўнікі Капыльскага раённага краязнаўчага музея паказалі гасцям месца, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася гета, месца расстрэлу яўрэяў, помнікі, устаноўленыя ў памяць ахвяр Халакосту. З цікавасцю яны агледзелі Алею Славы, дом Клейнбарта, былую яўрэйскую школу. Шмат добрых слоў прагучала ў адрас праекта «Капыльшчына турыстычная», які ствараецца сумеснымі намаганнямі музея і раённай газеты «Слава працы», і ў прыватнасці выпуску, які тычыцца «Яўрэйскай спадчыны». [caption id="attachment_69328" align="aligncenter" width="560"]■ Юлія і Алесь Астраух, Лізавета Мальцава ■ Юлія і Алесь Астраух, Лізавета Мальцава[/caption] Пазней у адной з залаў раённага краязнаўчага музея госці, да якіх далучыліся і мясцовыя жыхары, змаглі пагутарыць аб творчасці яўрэйскіх пісьменнікаў, і ў прыватнасці Мендэле Мойхер-Сфорыма, аб цеснай сувязі яўрэйскай і беларускай культур, паслухалі песні і музычныя творы ў выкананні членаў Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, пазнаёміліся з выставай мастацкіх работ навучэнцаў і выкладчыкаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. [caption id="attachment_69327" align="aligncenter" width="560"]■ У раённым музеі падчас мерапрыемства ■ У раённым музеі падчас мерапрыемства[/caption]  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей