На выставе прадстаўлены 27 жывапiсных работ, выкананых алейнымі фарбамі. Асноўны жанр твораў — пейзаж, ёсць і нацюрморты.
[caption id="attachment_69169" align="aligncenter" width="560"]
■ Аляксандр Раманоўскі з жонкай Алай[/caption]
У яркіх фарбах і з любоўю мастак усхваляе прыгажосць і непаўторнасць роднага краю. Тут i лясы, і рэкі, i асляпляльныя, быццам жывыя, кветкі: бэз, цюльпаны, ружы... Аднак асаблівае месца на карцінах займаюць яго любімыя рамонкі. Адна з іх, якая называецца «Рамонкі для жонкі», — самая дарагая для мастака. А вось самымі любімымі ён назваў карціны «Пасля дажджу», «Мая і Пушок» і «Зiмовая казка».
— Карціны Аляксандра Яўгенавіча цікавыя і цудоўныя, — адзначыла на цырымоніі адкрыцця выставы дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры, кіраўнік народнага клуба «Скарбонка» Капыльскага РЦК Галіна Гурло. — Я шчаслівая, што сярод калег па творчасці ў клубе «Скарбонка» ёсць такі залаты майстар.
Родам Аляксандр Яўгенавіч з в. Лапічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, аднак ужо 36 гадоў жыве ў Капыльскім раёне, які лічыць сваёй другой малой радзімай. І хоць піша карціны даўно, але ўсё роўна лічыць, што знаходзіцца толькі на сярэдзіне свайго творчага шляху. Самае цікавае будзе наперадзе. Пазнаёміцца з творчасцю самадзейнага мастака капыляне і госці горада змогуць да 1 верасня.
Таццяна БОХАН
Комментарии