У сельгаспрадпрыемствах раёна ў работу ўключыліся пасяўныя агрэгаты — пачалася закладка будучага ўраджаю.
У ліку першых прыступілі да сяўбы азімых аграрыі ААТ «Ціміразеўскі». Адначасова з азімай свірэпіцай тут пачалі сеяць на зерне азімы рапс. Па інфармацыі райсельгасхарчу, на раніцу 17 жніўня з запланаваных 650 гектараў насенне алейнай культуры пасеяна на плошчы больш чым 220 гектараў.
[caption id="attachment_69037" align="aligncenter" width="560"]

■ Сяргей Новік на сяўбе рапсу[/caption]
Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Ладыга, каб атрымаць належную аддачу, глебу да сяўбы загадзя падрыхтавалі:
— На ўсіх відах пасяўных работ дзейнічае каманда вопытных і адказных механізатараў. Унесены мінеральныя ўгнаенні, глеба заарана і падрыхтавана прыкладна за дзесяць дзён да сяўбы з захаваннем усіх агратэхнічных тэрмінаў. Сяўбой займаюцца на энерганасычаных трактарах з сучаснымі сеялкамі дакладнага высеву Сяргей Новік і Іван Корзун. За дзень высяваецца каля 60 гектараў. Калі не будзе ніякіх перашкод, то да 25 жніўня закончыцца сяўба і рапсу, і свірэпіцы.
Зараз жа работы вядуцца ў не зусім простых умовах: глеба насохла і кожны праход трактара па полі суправаджаецца шлейфам пылу. Аднак гэта не павінна перашкодзіць укласціся ў тэрміны. Як адзначае Анатоль Ладыга, аналіз лічбаў мінулага года паказвае, што кожны дзень звыш сяўбы па тэхналогіі нясе страты ад двух да трох цэнтнераў масланасення рапсу.
Засяваюцца ціміразеўскія палеткі насеннем гатункаў Капітал, Праметэй і гібрыдамі апошняга пакалення Гардон і Фактар.
Акрамя сяўбы рапсу і свірэпіцы зараз вядзецца падрыхтоўка глебы пад азімыя збожжавыя, якія павінны заняць звыш 2300 гектараў. На ворыве таксама заняты два энерганасычаныя трактары з дзевяцікорпуснымі плугамі, якія атрыманы па прамагралізінгу. Тэмп работ даволі нядрэнны.
Стаўка ў гаспадарцы будзе рабіцца на азімую трыцікале і гібрыды жыта. Па словах Анатоля Ладыгі, гэтыя культуры нараўне з пшаніцай запатрабаваны на рынку і кошт іх знаходзіцца амаль на адным узроўні. Да таго ж і ціміразеўскія глебы (асабліва ў бучацінскай зоне) спрыяюць іх вырошчванню.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии