Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Копыль готовится к празднику

19.08.2018
Лічаныя дні засталіся да Дня горада, які традыцыйна адзначаецца ў Капылі ў апошнюю суботу жніўня. Гэта свята — не толькі магчымасць для гараджан разам весела правесці свой вольны час, але і своеасаблівая справаздача аб тым, што было зроблена за год, каб наш Капыль стаў яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Уважлівыя гараджане не толькі маглі назіраць за змяненнямі, якія адбываліся на працягу года, але і самі прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні раённага цэнтра: удзельнічалі ў суботніках, наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях, на сваіх прысядзібных участках. [caption id="attachment_69002" align="aligncenter" width="560"]■ У скверы кіпіць работа ■ У скверы кіпіць работа[/caption] Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі малога бізнесу. Напрыклад, было заўважана, што ў гарадскім скверы, насупраць так званага Капыльскага прадмесця, працаваў міні-экскаватар, які прапанаваў ІП Вішнеўскі. Экскаватаршчык Генадзь Шатроўскі спорна здымаў верхні слой глебы на невялікіх участках уздоўж дарожак. Як аказалася, пазней яны былі аформлены ў выглядзе палавінак сэрцаў, якія цягнуцца адна да адной. І гэта сімвалічна, паколькі дадзены сквер знаходзіцца насупраць ЗАГСа. Ідуць работы і на іншых аб’ектах. Завершаны капітальны рамонт дома № 8 па вуліцы Максіма  Горкага,  які набыў непаўторны выгляд. Рамантуе Капыльская ЖКГ і суседні дом, знешні выгляд якога, па ўсім відаць, таксама будзе радаваць вока прахожых. [caption id="attachment_69001" align="aligncenter" width="560"]■ Ідзе капітальны рамонт дома па вул. Максіма Горкага ■ Ідзе капітальны рамонт дома па вул. Максіма Горкага[/caption] [caption id="attachment_69000" align="aligncenter" width="560"]■ Будынак ЗАГСа ■ Будынак ЗАГСа[/caption] Арганізавана пафарбоўка фасада гасцініцы, завяршаюцца рамонт у будынку ЗАГСа і работы па добраўпарадкаванні вакол яго. Засталося толькі заасфальтаваць прыдамавую тэрыторыю па Партызанскай, 7, прыгожы выгляд набывае адрэзак вуліцы Партызанскай, размешчаны за скрыжаваннем, і г.д. Словам, горад рыхтуецца да свята і ў суботні дзень 25 жніўня паўстане перад сваімі жыхарамі і гасцямі ва ўсёй красе. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей