Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Нi пуха, нi пер’я

31.03.2011
Паляўнічыя ўгоддзі Капыльскага раёна складаюць 115 125 га. На яго тэрыторыі размясціліся тры паляўнічыя гаспадаркі: лясная паляўнічая гаспадарка ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, прыватная паляўнічая гаспадарка “Палома-сэрвіс” і раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Як паведаміў у гутарцы вядучы паляўніцтвазнаўца апошняй з названых паляўнічых гаспадарак Віктар РЫМАШЭЎСКІ, быў праведзены ўлік колькасці дзікай жывёлы, якая адносіцца да аб’ектаў палявання. Па стане на 10 сакавіка зафіксавана 79 ласёў, 179 касуль, 311 дзікоў, 7 зайцоў-белякоў і 735 зайцоў-русакоў, 840 вавёрак, 260 норак, 337 лісаў, 220 куніц, 86 лясных тхароў, 16 барсукоў, 239 рачных баброў, 38 выдраў, 155 андатраў, 106 шэрых курапатак і 105 рабчыкаў. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей