Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Усё можа прынесцi карысць

31.03.2011
Праблема са зборам і перапрацоўкай  другаснай сыравіны застаецца для нашага раёна надзвычай актуальнай. Паводле інфармацыі начальніка раённай інспецыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігара Чаркаса, у населеных пунктах Капыльшчыны маецца 216 кантэйнераў для збору адходаў, у тым ліку 24 – для раздзельнага збору. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №327 ад 22 чэрвеня 2009 года зацверджана Дзяржаўная праграма збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыра-віны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 – 2015 гады. У мэтах яе рэалізацыі, паляпшэння раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў ад насельніцтва ў 2011 годзе плануецца ўстанавіць 60 кантэйнераў у Капылі і аграгарадках раёна для раздзельнага збору адходаў, абнавіць дагаворы з 4 гаражнымі кааператывамі, дабіцца стопрацэнтнага заключэння дагавораў на цэнтралізаваны вываз адходаў ад насельніцтва (11 078 домаўладанняў), дадаткова ўстанавіць у прыватным сектары 30 кантэйнераў для цэнтралізаванага збору камунальных адходаў. КУП “Капыльская ЖКГ” сумесна з райспажыўтаварыствам павінны будуць вырашыць пытанне аб арганізацыі пляцоўкі для збору адпрацаванай бытавой аргтэхнікі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей