16 жніўня каталіцкая царква адзначае памяць Святога Роха. У шматлікіх мясцовасцях па ўсім свеце ў гэты дзень будуць ладзіцца маляўнічыя працэсіі. Адбудзецца яна і на Капыльшчыне.
Святы Рох лічыцца заступнікам хворых на чуму і халеру, пакутуючых на хваробы ног і скуры; пілігрымаў, хірургаў, а таксама сабак і хатняй скаціны. Святы Рох — апякун французскага Манпелье (у яго гонар названы гарадскі сабор, вуліца, сквер і чыгуначны вакзал) і некалькіх італьянскіх гарадоў.
У гонар Святога Роха на гарадскіх капыльскіх могілках з даўніх часоў стаяла капліца. Аднак яе разбурылі. І сіламі вернікаў капліца была ўзведзена нанава. Кожны год 16 жніўня каталікі шматліка збіраюцца каля капліцы Святога Роха, каб праз яго заступніцтва выпрошваць у Бога тое, аб чым продкі нашы на працягу вякоў такім жа чынам у Бога прасілі і што атрымлівалі.
Парадак службаў
16 жніўня. Урачыстасць Святога Роха — св. Імша каля капліцы Св. Роха на гарадскіх могілках а 11.00.
Аляксандр ТАРАСЕВІЧ,
пробашч (настаяцель) парафіі Святых Пятра і Паўла
Комментарии