Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Ствараць прыгажосць сваімі рукамі

31.03.2011
У Лясноўскай сярэдняй школе паспяхова завяршылася работа па рэалізацыі педагагічнага праекта «Укараненне мадэлі экалагічнай сельскай школы». Дырэктар школа Любоў ВОЙЦІК і яе аднадумцы – калегі, школьнікі і іх бацькі – даказваюць, што прыгажосць уратуе свет, калі не быць абыякавымі да багацця, дадзенага прыродай, калі навучыцца яе чуць, бачыць і адчуваць. Любоў Васільеўна, раскажыце, калі ласка, як усё пачыналася? – Над рэалізацыяй праекта мы пачалі працаваць з 2006-2007 навучальнага года. Яго асноўная мэта – фарміраванне экалагічнай культуры вучняў, выпрацоўка ў свядомасці, паводзінах і дзейнасці дзяцей адказных адносін да прыроды, гатоўнасці вырашаць тыя ці іншыя сацыяльна-эканамічныя задачы з пазіцый глыбокага ведання прыродных працэсаў. Экалагічны кампанент вучэбна-выхаваўчай работы мы разглядаем не толькі як магчымасць фарміравання экалагічнай свядомасці і культуры вучняў, але і як сродак выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Мы вырашылі так арганізаваць вучэбна-выхаваўчы працэс, каб з першага дня знаходжання вучняў у школе і да апошняга званка яны ўсведамлялі неабходнасць уласнага ўдзелу ў змяненні навакольнага асяроддзя. Менавіта практычная скіраванасць з’яўляецца адным з ключавых прынцыпаў экалагічнай адукацыі. Кожнае дзіця вучыцца адчуваць, разумець, цаніць і, што самае галоўнае, ствараць прыгажосць сваімі рукамі. – Як на практыцы ўвасабляліся задумкі педагагічнага калектыву? – Значныя змяненні адбыліся на тэрыторыі нашай школы і вучэбна-доследнага ўчастка. Быў закладзены “сад развіцця пачуццяў”, створаны на аснове методык Школьнага біялагічнага цэнтра ў Гановеры. Абсталяваны 6 станцый, якія дапамагаюць вучням зліцца з прыродай шляхам больш цесных пачуццёвых зносін. Пазней узнік і шэраг іншых эколага-пазнавальных аб’ектаў: “прымулярый”, “камяністы сад”, сад вітковых раслін, “аптэкарскі сад”, “ландышавы сад”. – Напэўна, адносіны да прыроды пачынаюцца фарміравацца ў дзяцей з пачатковых класаў. - Мы разумеем, што фарміраванне адказных адносін вучняў да прыроды – складаны і доўгатэрміновы працэс. Экалагічныя веды ў пачатковых класах вучні атрымліваюць праз урокі і факультатыўныя заняткі “Азбука Берагошы”, “Здаровы лад жыцця”. У 5-8 класах хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна наведваюць факультатывы “Мая Міншчына”, “Здаровы лад жыцця”. Старэйшым школьнікам мы прапаноўваем заняткі ў адпаведнасці з іх запытамі і інтарэсамі. У асноўным гэта факультатывы па біялогіі “Малекулярная біялогія”, “Паўтараем біялогію” і іншыя. У сваёй рабоце настаўнікі выкарыстоўваюць здароўезберагальныя тэхналогіі. – Пры такім навучанні і выхаванні вучні вашай школы, безумоўна, маюць схільнасці да навукова-даследчай дзейнасці. – Так, яны вучацца працаваць з літаратурай і іншымі крыніцамі інфармацыі, самі назіраюць і ставяць эксперыменты, вучацца ўзаемадзейнічаць і выступаць публічна, весці дыскусіі. Да таго ж хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай займаюцца ў экалагічным гуртку, удзельнічаюць у пасяджэннях школьнага клуба “Эколаг”, экалагічных акцыях, конкурсах, дэсантах, праводзяць феналагічныя назіранні і краязнаўчую работу, з’яўляюцца членамі школьнага лясніцтва. І самае галоўнае:  яны дакладна ўсведамляюць, што  асноўная ахоўная грамата прыроды павінна быць у сэрцах і пачуццях людзей. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: дырэктар Лясноўскай СШ Л.В. Войцік. Фота Марыі ШЭІНАЙ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей