Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Депутат парламента Людмила Нижевич отметила труд женщин-комбайнеров

10.08.2018
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай структуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Ніжэвіч ушанавала жанчын-камбайнераў сваёй выбарчай акругі, якія задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі гэтага года. [caption id="attachment_68803" align="aligncenter" width="560"]■ Людміла Ніжэвіч (справа) і камбайнер ААТ «Скабін» Таццяна Волкава ■ Людміла Ніжэвіч (справа) і камбайнер ААТ «Скабін» Таццяна Волкава[/caption] Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «БСЖ — жанчынам жніва». Да віншавальнай місіі далучыліся старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. [caption id="attachment_68802" align="aligncenter" width="560"]■ Анатоль Ліневіч віншуе камбайнера ААТ «Капыльскае» Валянціну Бярновіч ■ Анатоль Ліневіч віншуе камбайнера ААТ «Капыльскае» Валянціну Бярновіч[/caption] Усе ўшанаваныя жанчыны вырашылі ў гэту гарачую пару падтрымаць сваіх мужоў. Калі Таццяна Волкава з ААТ «Скабін» ужо трэці сезон прыходзіць на дапамогу сваёй другой палавінцы, то Валянціна Бярновіч з ААТ «Капыльскае» і Таццяна Нераненя з філіяла «Лакнея» зрабілі гэта ўпершыню. [caption id="attachment_68804" align="aligncenter" width="350"]■ Камбайнер філіяла «Лакнея» Таццяна Нераненя ■ Камбайнер філіяла «Лакнея» Таццяна Нераненя[/caption] — Я не магу знаходзіцца ўбаку, калі нашы жанчыны так самааддана дапамагаюць убіраць ураджай, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Хочацца адзначыць, што іх старанні сапраўды патрэбны. Прыемна, што ў няпростых умовах яны знаходзяцца побач з мужамі. А Падзячныя пісьмы і невялікія сувеніры няхай узнімуць ім настрой. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей