Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Храм Святой Животворящей Троицы в д. Телядовичи Копыльского района отметил свой 220-летний юбилей

10.08.2018
4 жніўня 2018 года, у дзень памяці міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў асвячэнне прастола і чын абнаўлення храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Цялядавічы і ўзначаліў у храме Боскую літургію. [caption id="attachment_68794" align="aligncenter" width="560"]■ Уладыку Антонія сустракаюць айцец Сергій Чарны, Ірына Кісляк і Аляксандр Ліпніцкі ■ Уладыку Антонія сустракаюць айцец Сергій Чарны, Ірына Кісляк і Аляксандр Ліпніцкі[/caption] Вядома, што гэта адзін са старэйшых драўляных храмаў на Капыльшчыне і сёлета споўнілася 220 гадоў з дня яго заснавання. Прыхаджане і жыхары раёна старанна рыхтаваліся да юбілею: у гонар гадавіны была добраўпарадкавана прыхрамавая тэрыторыя, закладзены парк. IMG_0111 [caption id="attachment_68793" align="aligncenter" width="560"]■ Дыван з кветак да храма св. Тройцы ■ Дыван з кветак да храма св. Тройцы[/caption] Архірэю саслужылі службу сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў горадзе Капылі протаіерэй Сергій Чарны; настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы вёскі Цялядавічы протаіерэй Генадзь Корнеў; клірык прыхода храма Усіх святых у горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Сухановіч; настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Магільна Уздзенскага раёна іерэй Алексій Шышко і клірыкі Капыльскага благачыння. Богаслужэбныя спевы выканаў хор Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска пад кіраўніцтвам Дзімітрыя Такмакова. Урачыстае набажэнства наведалі: намеснік галоўнакамандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі ў 2011– 2016 гадах, доктар гістарычных навук, доктар педагагічных навук, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, генерал-лейтэнант у адстаўцы Валерый  Наважылаў; старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк; намеснік старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ліпніцкі; дырэктар Капыльскага вопытнага лясгаса, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч. З пропаведдзю перад Прычасцю звярнуўся іерэй Канстанцін Дарашэвіч, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Бучаціна. [caption id="attachment_68806" align="aligncenter" width="560"]■ Ідзе асвячэнне прастола ■ Ідзе асвячэнне прастола[/caption] [caption id="attachment_68795" align="aligncenter" width="560"]■ Падчас Хрэснага ходу ■ Падчас Хрэснага ходу[/caption] Пасля заканчэння літургіі быў здзейснены хрэсны ход, у завяршэнне якога на тэрыторыі храма быў асвечаны паклонны крыж з граніту, выраблены на сродкі генерал-лейтэнанта Валерыя Наважылава і ўзведзены ў памяць аб свяшчэннамучаніку Валяр’яне Навіцкім — настаяцелю Свята-Траецкага храма ў 1920-х гадах, расстраляным багаборцамі. [caption id="attachment_68791" align="aligncenter" width="560"]■ Памятны крыж у гонар свяшчэннамучаніка Валяр'яна Навіцкага ■ Памятны крыж у гонар свяшчэннамучаніка Валяр'яна Навіцкага[/caption] Праасвяшчэнны ўладыка павіншаваў духавенства і прыхаджан з юбілеем храма. Асабліва гарачую ўдзячнасць епіскап Антоній выказаў протаіерэю Генадзю Корневу — нястомнаму працаўніку, які імкнецца рабіць усё, каб старажытны Свята-Траецкі прыход, гісторыя якога ўзыходзіць да 90-х гадоў XVIII стагоддзя, жыў паўнавартасным жыццём. Храм у Цялядавічах наведвае мноства паломнікаў з Беларусі і замежных краін, і кожнага госця тут прымаюць з любоўю і ўвагай. Пажадаўшы ўсім ўмацавання і росквіту, Яго праасвяшчэнства даў кожнаму архіпастырскае благаславенне. У адпаведнасці з указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла протаіерэю Генадзю Корневу быў уручаны юбілейны медаль «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве». [caption id="attachment_68796" align="aligncenter" width="560"]■ Уладыка Антоній уручае медаль протаіерэю Генадзю Корневу ■ Уладыка Антоній уручае медаль протаіерэю Генадзю Корневу[/caption] Благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны далучыўся да віншаванняў, пажадаў настаяцелю і вернікам дапамогі Божай і паднёс храму іерэйскія рызы і еўхарыстычныя пакроўцы. Актывістам прыхода былі ўручаны епархіяльныя медалі праведнай Сафіі Слуцкай, архірэйскія граматы і падзякі. Настаяцель Свята-Траецкага храма протаіерэй Генадзь Корнеў падзякаваў уладыку Антонію за візіт і паднёс архіпастыру на малітоўную памяць абраз Божай Маці. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей