На палетках Капыльшчыны паступова разгортваюцца веснавыя палявыя работы.
Вядзецца падкормка азімых культур, шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў, уносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, падсяваюць травы, абразаюць сады, завозіцца насенне эліты. У работу ўключылася пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў.
Паводле інфармацыі, атрыманай у дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, на 29 сакавіка падкормлена 4500 га шматгадовых траў (32% ад неабходнага), 7820 га сенажацяў і пашаў (21%), на рахунку ААТ “Капыльскае” 305 га падкормленых азімых збожжавых, ААТ “Душава” — 30% азімага рапсу. Адзі-наццаць сельгаспрадпрыемстваў распачалі падсеў шматгадовых траў: усяго падсеяна 430 га, у тым ліку бабовымі — 202 га.
Пад яравую сяўбу ўнесена 4827,8 т дз.р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку 1733 т дз.р. фосфару, 3093 т дз.р. калію, 1,8 т дз.р. азоту. Гаспадаркамі раёна нарыхтавана 758 082 т арганікі (103% ад запланаванага), вывезена пад яравую сяўбу 740 018 т (98% ад нарыхтаванага), унесена 271 239 т (37%).
Завезена 518 т насення эліты.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии