28
Створаны агітбрыгады
30.03.2011
Для аператыўнага інфармавання, дадатковага матэрыяльнага і маральнага стымулявання, прапаганды перадавога вопыту ўдзельнікаў сельскагаспадарчых работ, падвядзення вынікаў спаборніцтва ў перыяд веснавой пасяўной кампаніі сфарміраваны шэсць раённых агітбрыгад. У іх склад увайшлі прадстаўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі, райкама прафсаюза работнікаў АПК і сродкаў масавай інфармацыі. Разам з імі будуць выязджаць на ўшанаванне перадавікоў і супрацоўнікі ўстаноў культуры.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии