Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Разгледжаны актуальныя пытаннi

30.03.2011
Стан і перспектыва развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна – тэма размовы на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ў мінулую пятніцу з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Ганны Лаўрукевіч і генеральнага дырэктара абласнога УП “Упраўленне ЖКГ” Аляксандра Хілько. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня прадаставіў слова свайму намесніку Леаніду Бураку, які адзначыў, што ў 2010 годзе КУП “Капыльская ЖКГ” праведзена пэўная работа, накіраваная на выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў, зацверджаных райвыканкамам, а таксама адпаведнай пастановай калегіі ўпраўлення ЖКГ Мінаблвыканкама. Рост аб’ёму вытворчасці да папярэдняга перыяду склаў у дзеючых цэнах 118%, у супастаўных цэнах – 105,4%, выручка ад рэалізацыі работ і паслуг склала 15,9 млрд руб. Ад рэалізацыі атрыманы прыбытак 56 млн руб., рэнтабельнасць склала 0,4%. Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 1,6 млрд рублёў. Выканана заданне па замене зношаных цеплатрас на ПІ-трубы (пры плане 3 км укладзена 4,3 км). Колькасць мерапрыемстваў па праграме “Энергазберажэнне-2010 год” складала 6, фактычна выканана 9. Разам з тым, Леанід Міхайлавіч адзначыў, што рост па аказанні платных паслуг насельніцтву склаў усяго 104,7% пры заданні 108%, паказчык па эканоміі рэсурсаў не выкананы і складае 1,02 пры заданні 0,99, заданне па росце заработнай платы выканана на 97,8%. Была таксама заслухана справаздача дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Георгія Карэева, у якой ён акрэсліў галоўныя задачы. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца выкананне мерапрыемстваў па энергазберажэнні, праграма “Чыстая вада”, ка- пітальны рамонт і добраўпарадкаванне. Плануецца зменшыць спажыванне газу і электраэнергіі, перавод кацельняў на таннейшыя віды паліва. Плануецца рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў адначасова з рэканструкцыяй такіх жа на масласырзаводзе. Члены выканкама на чале са старшынёй у ходзе размовы ўносілі прапановы разгледзець пытанні больш дзейснай работы ў вобласці аказання рытуальных паслуг, упарадкавання міні-палігонаў, перадачы воданапорных вежаў гаспадарак на баланс ЖКГ, цеплавой рэабілітацыі жыллёвага фонду, ачысткі калодзежаў і г. д. Генеральны дырэктар абласнога УП “Упраўленне ЖКГ” Аляксандр Хілько засяродзіў увагу на эфектыўнасці работы Капыльскай ЖКГ, шырэй выкарыстоўваць магчымасці гасцініцы, развіваць рытуальныя паслугі не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці, у цесным супрацоўніцтве з сельскімі Саветамі вырашаць пытанні вывазу смецця. Райвыканкам зацвердзіў асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця КУП “Капыльская ЖКГ” і зацвердзіў заданне на 2011 год: па долі мясцовых энергарэсурсаў у кацельна-пячным паліве ў памеры 34,2% ад агульнага аб’ёму; па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў – 390 т умоўнага паліва; па замене свяцільняў з нізкай энергетычнай эфектыўнасцю ў месцах агульнага карыстання і на ўласнай вытворчасці – 112 адзінак. Усе пункты рашэння, якое яшчэ будзе дапаўняцца, накіраваны на эфектыўнае развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Калі першае пытанне было заслухана ў прысутнасці кіраўнікоў адпаведных служб горада, старшынь сельскіх Саветаў, то другое разглядвалася ў больш шырокім коле – з далучэннем кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Было разгледжана пытанне “Аб мерах па ўмацаванні пажарнай бяспекі на аб’ектах гаспадарання, населеных пунктах, у лясах і на тарфяных масівах у пажаранебяспечны перыяд 2011 года”. Дакладваў Аляксандр Бобрык – начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Прыняўшы да ведама інфармацыю, райвыканкам вырашыў устанавіць пажаранебяспечны перыяд 2011 года з моманту зыходу снежнага покрыва і да наступлення ўстойлівага восеньскага дажджлівага надвор’я. Патрабавана ад суб’ектаў гаспадарання забараніць спальванне рэшткаў на палетках, расліннага покрыва, ржышча, развядзенне кастроў на тэрыторыях аб’ектаў, населеных пунктаў, адкосаў аўтамабільных дарог, меліярацыйных каналаў, у сельгасугоддзях, у месцах складзіравання грубых кармоў. Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме (Л. М. Бурак) таксама даведзены шэраг даручэнняў, сярод якіх – у красавіку — маі арганізаваць праверку падрыхтаванасці арганізацый і суб’ектаў гаспадарання да пажаранебяспечнага перыяду, прыстасаванняў для пажаратушэння тэхнікі, воднарэгулюючых размеркавальных установак, стан пажарных гідрантаў, спраўнасць воданапорных вежаў, магчымасць пад’езду і забору вады з адкрытых водных крыніц. Упраўленню райсельгасхарчу даручана да 15 красавіка стварыць на базе ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” запас ГЗМ на мэты пажаратушэння і ліквідацыю іншых надзвычайных сітуацый. Рашэннем райвыканкама зацверджаны “План асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду 2011 года” і “Мабілізацыйны план тушэння пажараў у лясах раёна на 2011 год”. У рабоце пасяджэння райвыканкама па дадзеным пытанні прыняў удзел Сяргей Крупацін – начальнік Цэнтра аператыўнага кіравання абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях. Марыя ШЭІНА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей