Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

Дадзены грунтоўныя адказы

30.03.2011
У мінулую пятніцу ў Капыльскім райвыканкаме правёў прыём грамадзян міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Звярнулася пяць чалавек. Сярод галоўных пытанняў — новыя падатковыя льготы для сфер культуры, новыя тыпавыя штаты  для ўстаноў культуры, інвентарызацыя насыпаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай, а таксама пытанне-просьба зрабіць фільм па калядным абрадзе “Цары”. На прапанаваныя пытанні, што паступілі ад супрацоўнікаў раённых устаноў культуры, —  дырэктара Цэнтра культуры Наталлі Рыбак, края-знаўчага музея Валянціны Шураковай, цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Таццяны Серай і кіраўніка Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяны Шауры — міністр культуры Рэспублікі Беларусь даў адпаведныя тлумачэнні. Індывідуальную кансультацыю наконт звальнення з работы кінамеханіка атрымала і Людміла Іванова з Капыля. Жанчынай таксама былі закрануты пытанні аб прадастаўленні новых будынкаў для кінатэатра і дзіцячай бібліятэкі. Па словах міністра культуры, на сёння ў рамках дзяржаўнай праграмы плануецца на працягу пяці год аднавіць работу кінатэатраў. Калі ў Капылі на момант прыняцця дадзенай праграмы кінатэатр ужо перастаў існаваць, то аб гэтым даволі цяжка гаварыць. У перспектыве гэтая справа будзе ўзнята, але сёння трэба зыходзіць з рэальных магчымасцей бюджэту, адзначыў Павел Латушка. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай, вялікай патрэбы ў гарадскім кінатэатры няма, таму што сёння дэманстрацыя фільмаў адбываецца непасрэдна ў раённым Цэнтры культуры, а таксама на базе трох гарадскіх школ і сельскіх Дамоў культуры. Што тычыцца новага будынку для дзіцячай бібліятэкі, то, як заверыла Ала Марксаўна, ужо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю былога клуба ПМК №194 (дзе і плануецца размясціць бібліятэку), і пры наяўнасці абласнога фінансавання пытанне ў бліжэйшы час зможа вырашыцца ў рабочым парадку. Таццяна БОХАН

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей