На прыём да старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Ганны Лаўрукевіч (на здымку злева), які яна правяла разам са старшынёй райсавета дэпутатаў марыяй Сандрозд, звярнуліся дзесяць чалавек. Трэба адзначыць, што большасць зваротаў насіла кансультацыйны характар, па якіх адразу ж былі дадзены тлумачэнні. Аднак былі ўзняты і іншыя пытанні.

Напрыклад, не першы раз на прыём да дэпутата звярнуліся жыхары вул. Ф. Скарыны, завулкаў Музейнага, Энергетыкаў наконт асфальтавання дарог у іх мікрараёне, але праблема з-за адсутнасці фінансавання не была вырашана. Ганна Мікалаеўна паабяцала разабрацца, нават з падключэннем абл-выканкама.
Як звычайна, шэраг пытанняў паступіла ад Віктара Дашкевіча з в. Калодзезнае. Яго хвалявала выкананне ў Капылі праграмы безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў. Як адзначыла Ганна Лаўрукевіч, такая праблема сапраўды ёсць, і не толькі ў нашым гора-дзе, а ва ўсёй краіне. Гэта пытанне нядаўна разглядалася на пасяджэнні парламента, і яно знахо-дзіцца на пастаянным кантролі. Віктар Віктаравіч у чарговы раз узняў праблему па абустройстве крынічкі каля возера ў Багушах. Разабрацца з гэтым паабяцаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Таксама былі закрануты пытанні па аўтобусных зносінах у раёне.
Звярнуўся і настаўнік Ляшнянскай СШ Рыгор Несцерчык наконт закрыцця іх навучальнай установы. Гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі амеркавання.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии