
Паважаная раёнка! Дзякуй табе, за пошук новых ідэй пра нашу спадчыну. Спадзяюся, што новы праект, які ўжо паспяхова распачаты, знойдзе многіх яго прыхільнікаў.
Мяне, напрыклад, вельмі зацікавіла рубрыка “Народная творчасць”. Адразу прыйшло на ўспамін пасляваеннае дзяцінства, халодная зіма саракавых гадоў і тое, як матуля і бабуля рупіліся, каб я не прастуджвалася, заўсёды была цёпла апранута. На ўсё жыццё запомніліся іх слушныя прымаўкі накшталт таго, што прыйшоў люты, будзь цёпла абуты, а прыйдзе марац (март) падмарозіць палец. Не забывай у сакавіку пальчаткі ды рукавіцы. Прыйшлі грамніцы – гэта ж палова зіміцы, сюрпрызы яе яшчэ могуць быць, будзь пільны.
У прымаўках гэтыя думкі больш лаканічныя, дасканалыя, з народным гумарам. Таму лёгкаўспрымальныя запамятала на ўсё жыццё.
Ганна АРЛОЎСКАЯ,
няштатны карэспандэнт, настаўніца-пенсіянерка
Комментарии