Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

«Летний патруль» на охране безопасности

07.08.2018
Чалавечая бестурботнасць часам прыводзіць да таго, што месцы адпачынку ля вадаёмаў становяцца зонай небяспекі. Таму быць асцярожным на вадзе — гэта першая неабходнасць. Каб летні адпачынак не скончыўся сумна, неабходна ведаць і выконваць правілы бяспечных паводзін на водных аб’ектах. Капыльскія выратавальнікі разам з актывістамі раённай арганізацыі БРСМ на працягу лета праводзяць прафілактычную акцыю «Летні патруль». У апошнія дні ліпеня  рэйд прайшоў у месцах для купання на сажалцы № 2 у зоне адпачынку г. Капыля і на вадаёме паблізу аграгарадка Мажа. IMG_6175 Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Дубовік разам з галоўным спецыялістам райкама Настассяй Давыдзенкай, членам МААП Кірылам Мацкевічам і начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Капыля Дзмітрыем Шаўровым раздалі адпачываючым лістоўкі, пагутарылі з імі наконт бяспечнага адпачынку. — Апошнім часам правядзенне падобных акцый актывізавалася, — адзначыў Дзмітрый Шаўроў. — Звязана гэта з тым, што ўсталявалася цёплае надвор’е, якое вельмі вабіць людзей да вады. Але такія прагулкі, на жаль, не заўсёды заканчваюцца добра. Падобны рэйд мы нядаўна правялі на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама і мясцовай улады. Прыкра тое, што ў месцах, дзе забаронена купанне, устанаўліваюцца адпаведныя таблічкі, але літаральна на наступны дзень яны ўжо знікаюць… Нагадаю, што на тэрыторыі раёна дазволена купацца толькі на сажалцы № 2 у г. Капылі, на вадаёмах у Багушах і Астраўку. У астатніх месцах забаронена: вада прызнана тэхнічнай і не адпавядае патрабаванням. IMG_6181 — Дзмітрый Аляксандравіч, напэўна, будзе не лішнім яшчэ раз успомніць пра асноўныя правілы паводзін на вадзе? — Уменне добра плаваць — адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе, але нават выдатны плывец павінен праяўляць асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правіл паводзін. На пляжы ў Капылі размешчаны выратавальны пост. Тры чалавекі ажыццяўляюць тут штодзённае дзяжурства. — На вадаёме ўсталяваны знакі (буйкі), якімі пазначаны месцы для купання, пабудаваны лаўкі, альтанкі, раздзявальні. Непадалёку знаходзяцца туалет, кантэйнеры для смецця, па жаданні адпачываючых уключаем музыку, — расказвае старшы Капыльскага выратавальнага паста Васіль Сельвановіч. — Размешчана наглядная інфармацыя аб правілах паводзін на вадзе, спосабах выратавання, аказання пацярпелым першай медыцынскай дапамогі. На жаль, на яе мала хто звяртае ўвагу. А калі і чытае, то не выконвае… Працуе пост з 11 гадзін і да захаду сонца, пакуль на вадаёме знаходзяцца людзі. Мы стараемся з кожным пагутарыць індывідуальна. Напрыклад, у мінулую нядзелю пляж наведалі 380 чалавек, з якімі праве-дзены інструктаж. Капыльскі пляж карыстаецца папулярнасцю не толькі ў мясцовых жыхароў, але і ў прыезджых. Гэта пацвярджае і жыхарка г. Мінска, ураджэнка г. Капыля Святлана. — У спякотнае надвор’е тут вельмі добра адпачыць, — дзеліцца жанчына. — Са сваімі ўнукамі, якія прыехалі з Мінска і Масквы, у гэтым месцы знаходзім паратунак ад гарачыні. Яшчэ адно любімае месца ў Капылі — дзіцячая пляцоўка насупраць зоны адпачынку. Хацелася б пажадаць, каб такіх «астраўкоў» у горадзе было больш. ДубовикТаццяна ДУБОВІК, першы сакратар райкама ГА «БРСМ»: — У ходзе рэалізацыі акцыі члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку сумесна з супрацоўнікамі РАНС ажыццяўляюць патруляванне месц для купання і адпачынку грамадзян ля берагавой лініі вадаёмаў з мэтай прадухілення гібелі людзей на вадзе. Таксама праводзіцца навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці шляхам распаўсюджвання наглядна-выяўленчай прадукцыі, флаераў. Дзмітрый ШАЎРОЎ, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Капыля:Шауроу — Перш-наперш не купайцеся ў забароненых для купання месцах рэк, азёр і іншых вадаёмаў. Месца для адпачынку выбірайце там, дзе чыстая вада, роўнае пясчанае або жвіровае дно, невялікая глыбіня (да 2 метраў), няма моцнай плыні. Пры гэтым не забывайце, што засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжа на транспартным сродку, парушаць рэжым утрымання водаахоўных тэрыторый строга забараняецца. Не купайцеся на вадаёмах у нецвярозым стане, памятайце, што п’яны плывец — патэнцыяльны тапелец. Нельга таксама заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зону купання, і ўзбірацца на іх, падплываць да плаўсродкаў, скакаць у ваду з лодак, прычалаў і іншых збудаванняў, не прыдатных для гэтага, плаваць на дошках, аўтакамерах і надзіманых матрацах. Будзьце пільныя ў дачыненні да паводзін падлеткаў на водных аб’ектах, не дапускайце знаходжанне дзяцей на пляжы і ў вадзе без нагляду дарослых. Пачынайце купанне пры тэмпературы вады, не ніжэйшай за 18 градусаў, у яснае зацішнае надвор’е пры тэмпературы паветра 25 і больш градусаў. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей