Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич (CMigrator copy 1)

06.08.2018
На чарговы прыём, праведзены старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, звярнуліся трое грамадзян. 1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 Жыхар вул. Капыльскай, што ў в. Доктаравічы, скардзіўся на перавышэнне хуткасці транспарту, які праязджае каля яго дома па аўтадарозе Капыль – Слуцк. Як запэўніў супрацоўнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, на дадзеным участку знаходзяцца дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць, для кантролю за рухам неаднаразова выязджалі нарады дарожна-патрульнай службы. Аднак парушэнні правіл усё роўна адбываюцца… Як запэўніў Анатоль Ліневіч, будзе створана камісія, якая дэталёва вывучыць сітуацыю і вынесе прапановы па ўпарадкаванні дарожнага руху. Жыхар Салігорскага раёна звярнуўся з просьбай выкупу фермы, збожжасклада і выдзялення зямельнага ўчастка ў в. Садавічы для вядзення фермерскай гаспадаркі. Як паведамілі прадстаўнікі зацікаўленых структур, такой магчымасці няма, паколькі ўсе аб’екты эксплуатуюцца мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Пытанне па рамонце ўчастка дарогі па вул. Майскай у в. Старая Гута будзе вывучана адпаведнымі спецыялістамі, пасля чаго — прынята канкрэтнае рашэнне. Сергей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей