Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Председатель Минского областного комитета профсоюза работников АПК Михаил Бода поздравил лидеров жатвы

03.08.2018
Згадзіцеся: прыемна, калі дасягнутыя вынікі не застаюцца незаўважанымі, а, наадварот, іх адзначаюць і працаўніка віншуюць. Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода іншаваў тысячнікаў разам са старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Сцяпурай узнагародзілі механізатараў і вадзіцеляў, якія дасягнулі значнага выніку — намалацілі або перавезлі тысячу тон збажыны.  [caption id="attachment_68624" align="aligncenter" width="560"]■ Міхаіл Бода, Сяргей Сямашка, Аляксандр Майса, Мікалай Маркоўскі,  Анатоль Ладыга                     ■ Міхаіл Бода, Сяргей Сямашка, Аляксандр Майса, Мікалай Маркоўскі, Анатоль Ладыга[/caption] ААТ «Ціміразеўскі». Поле амаль на самым краі Капыльскага раёна. Яго аграрыі гаспадаркі называюць «за маяком». Менавіта тут шчыруе экіпаж камбайна ў складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі. І гэта — першы маладзёжны экіпаж у нашым раёне, які (па стане на 31 ліпеня) паказаў такі значны вынік  — 1008 тон намалочанай збажыны з 398 га.  Міхаіл Тарасавіч Бода віншуе і паціскае рукі хлопцам, уручае каштоўныя падарункі і Падзячныя пісьмы. —  Дасягнутыя вамі поспехі на ўборцы ўраджаю збожжавых з’яўляюцца ўзорам адказнасці, арганізаванасці і прафесійнага майстэрства, — гаворыць прафсаюзны лідар. — Ваша добрасумленная праца служыць асновай для забеспячэння харчовай бяспекі нашай краіны, уносіць значны ўклад у атрыманне важкага хлебнага каравая. Шчыра выказваем вам удзячнасць за старанную працу, а вашым сем’ям — за разуменне і падтрымку. А тое, што без падтрымкі сям’і цяжка дасягнуць высокіх вынікаў, — бясспрэчна. На гэтым моманце зрабіла акцэнт і Ірына Сцяпура: — Так, вашы другія палавінкі вельмі хвалююцца пра тое, якіх вынікаў вы дасягнулі. Таму з радасцю віншую вас і жадаю, каб і надалей вы паказвалі такія ж высокія рэзультаты. Прагучалі шчырыя словы ад дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Анатоля Ладыгі і спецыяліста па ідэалагічнай рабоце гэтай жа гаспадаркі Кацярыны Панцэвіч. Маладыя механізатары не стрымлівалі радасных усмешак. — За рулём камбайна працую ўжо не першы год, — дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Майса. — Гэта маё шостае жніво. Але такі значны вынік — другі раз. Лічу, што ў нашай камбайнерскай рабоце галоўнае — зладжанасць і ўзаемаразуменне. Тут жа на полі і яшчэ адзін пераможца — вадзіцель Мікалай Маркоўскі, які на МАЗ-555142 па стане на 31 ліпеня перавёз 1009 тон збажыны. Таму віншаванні ад гасцей прымаў і ён. — Для вадзіцеля галоўнае — працаваць разам з добрымі механізатарамі і, вядома ж, не ленавацца, — раскрыў свой сакрэт поспеху Мікалай Іосіфавіч. Далей «віншавальны» шлях прывёў ганаровых гасцей у філіял «Лакнея», дзе добры вынік на адвозцы збожжа — а гэта ні многа ні мала 1011 тон — на МАЗ-5516 паказаў Валерый Дзямідчык. Таму гэтымі гарачымі не толькі па-працоўнаму днямі ён таксама прымаў словы падзякі і падарункі. [caption id="attachment_68625" align="aligncenter" width="560"]■ Валерый Дзямідчык, Алег Шахновіч, Зоя Дайняк, Ірына Сцяпура, Аляксандр Карповіч і Вераніка Лепяціла                  ■ Валерый Дзямідчык, Алег Шахновіч, Зоя Дайняк, Ірына Сцяпура, Аляксандр Карповіч і Вераніка Лепяціла[/caption] Да віншаванняў далучыліся галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, кіраўнік гаспадаркі Алег Шахновіч, спецыяліст РА РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк, якія адзначылі несумненную важнасць працы хлебаробаў і пажадалі на дасягнутым не спыняцца. А добрая песня ў выкананні самадзейнага артыста Аляксандра Карповіча, ды яшчэ пад гукі акардэона, як мага лепш паспрыяла стварэнню добрага працоўнага настрою. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей