Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

У Год прадпрымальнасцi — з новымi праектамi

28.03.2011
У Год прадпрымальнасці КУП “Капыльская ЖКГ” ставіць перад сабой шэраг задач. Адна з асноўных – перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва,  а  ў яго якасці будзе выкарыстоўвацца… салома з палеткаў нашага раёна. [caption id="attachment_8441" align="aligncenter" width="580" caption="Слесар кацельні №1 Сяргей Лабацэвіч і аператар Віталь Ярмоленка"][/caption] Такі праект капыльскія камунальнікі рэалізуюць аднымі з першых у рэспубліцы. Спачатку будзе ўстаноўлена абсталяванне на кацельні №5 (у раёне сельгастэхнікі),  пазней  –  на цэнтральнай. Як мяркуюць у ЖКГ, праектна-каштарысная дакументацыя і будаўніцтва на першым аб’екце будзе праведзена сёлета, з апераджэннем графіка. Зроблены прапрацоўкі па кошце саломы – вядома ж, ён ні ў якое  параўнанне  не  ідзе з газам. Будуць задзейнічаны імпартныя тэхналогіі для падборкі новага віду паліва, яго здрабнення, спрасавання, а таксама спальвання. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца па праграме энергазберажэння. Словам, усё накіравана на эканомію, у тым ліку і на змяншэнне нагрузкі на раённы бюджэт. Шмат неабходна будзе выканаць і па праграме “Чыстая вада”. Упершыню сур’ёзная ўвага звернута на вёску. Так, сёлета станцыі абезжалезвання будуць пабудаваны ў аграгарадках Семежава, Ванелевічы, Быстрыца і Старыца. Самы буйны праект па гэтай праграме – рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў, разлічаная на два гады (паралельна для гэтых мэт па той жа праграме будзе фінансавацца і масласырзавод). Будзем спадзявацца, што доўгачаканая праблема нарэшце вырашыцца. Сёлета, як і кожны год, прадоўжацца работы па замене цеплатрас на папярэдне ізаляваныя трубы, капітальным рамонце жыллёвага фонду, дарог, безумоўна, пры наяўнасці належнага фінансвання. Напярэдадні прафесійнага свята шэраг працаўнікоў прадпрыемства будуць адзначаны на розных узроўнях. І яны гэтага заслужылі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей