Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

У лiдарах - старыцкiя аператары

28.03.2011
Лідарам сярод аператараў машыннага даення кароў па выніках першых двух месяцаў 2011 года ў раёне з’яўляецца Алена Гушчэня з малочнатаварнага комплексу “Андросаў-шчына” ААТ “Старыца-Агра”. Яна атрымала 1389 кг малака ад кожнай каровы. [caption id="attachment_8453" align="aligncenter" width="580" caption="Аператар машыннага даення Алена Гушчэня"][/caption] Тры месяцы таму Алена набрала групу першацёлак, раздаіла іх. Хаця было і складана, але вынікі апраўдваюць усе цяжкасці. Тым больш калі яшчэ адчуваецца дапамога з боку кіраўніцтва гаспадаркі, спецыялістаў, ды і калег па ферме Марыны Чмары і Наталлі Коршук (дарэчы, працуюць яны на старэйшай, цяпер мадэрнізаванай, ферме комплексу). У жывёлагадоўлі Алена Гушчэня ўжо сем гадоў, адразу пасля школы прыйшла сюды. Дарэчы, у 2009 годзе яна прымала ўдзел у абласным конкурсе маладых прафесіяналаў Міншчыны, дзе хоць і не стала пераможцай, але паказала ня-дрэнныя вынікі. Як адзначае Алена, яе старанні ацэньваюцца па заслугах: атрымлівае добрую зарплату, а сям’і выдзелілі новы дом у в. Андросаўшчына. Калі гаварыць увогуле пра ААТ “Старыца-Агра”, то жывёлагадоўлі тут надаецца пільная ўвага. Напрыклад, летась у сельгаспрадпрыемстве атрымалі больш за 2,5 млрд прыбытку, толькі галіна жывёлагадоўлі дае каля 70% выручкі. [caption id="attachment_8402" align="aligncenter" width="413" caption="Лабарант Алена Галуза, аператар Наталля Коршук і вадзіцель малакавоза Андрэй Коршук"][/caption] Як адзначыў дырэктар Уладзімір Рудакоўскі, у гаспадарцы налічваецца 1300 галоў кароў. Большасць з іх знаходзяцца на стойлавым утрыманні, пераведзены на аднатыпны від кармлення. Дарэчы, заўсёды хапае сенажу і сіласу, поўнасцю забяспечаны канцэнтратамі. І ў станоўчых перавагах  такога ўтрымання пераконваюць рэзультаты. Па вытворчасці малака за мінулы год дасягнуты шасцітысячны рубеж па надоі ад адной каровы. Зараз у гаспадарцы выйшлі на мінулагодні ўзровень і атрымліваюць па 16 кг 400 г, улічваючы тое, што статак павялічыўся больш чым на 200 галоў. Па валавым зборы кожны месяц на Капыльскі МСЗ паступае каля 20 т малака гатункамі экстра і вышэйшым, што ў фінансавым выражэнні складае каля 700 млн рублёў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей