Юнакі старэйшых класаў Капыльшчыны дэманстравалі спрытнасць, трапнасць і хуткасць на раённай спартакіядзе дапрызыўнай і прызыўной моладзі па летнім мнагаборстве комп-лексу «Абаронца Айчыны», якая праходзіла 17 – 18 сакавіка.
Праграма спаборніцтваў уключала шэсць відаў – стральбу, падцягванне, плаванне, кіданне гранаты, бег на 60 м і 1000 м.
У старэйшай групе (17 – 18 гадоў) лепшы вынік - у Вадзіма Федаровіча з СШ №2 (139 ачкоў). Пры гэтым, 50 ачкоў з 50 магчымых Вадзім узяў на стральбе! Анатоль Рымашэўскі з трэцяй адзінаццацігодкі запісаў у свой актыў 108 ачкоў. У яго – другое месца. Ліцэіст Віталь Канончык з вынікам 98 ачкоў стаў трэцім. Вучань СШ №2 Уладзіслаў Крэпскі быў лепшым сярод юнакоў малодшай групы (15 – 16 гадоў). Яго вынік – 118 ачкоў. Выхаванец гімназіі №1 Кірыл Рудэнка з сумай 99 ачкоў стаў другім, а Сяргей Каско з СПЛ заняў трэцяе месца (92).
У камандным заліку, куды ўваходзілі вынікі пяцярых юнакоў, сярод гарадскіх устаноў адукацыі яўным лідарам была сярэдняя школа №2 (509 ачкоў). Другі радок застаўся за гімназіяй №1 (365), трэці – за сельскагаспадарчым прафесійным ліцэем (92).
Лясноўская СШ стала пераможцай сярод сельскіх каманд. Яе вынік – 186 ачкоў. Неабходна адзначыць, што ў залік уваходзілі вынікі трох мнагаборцаў. Юнакі з Бучацінскай СШ занялі другі (138), а Грозаўскай школы-інтэрната трэці радок выніковага пратакола (128).
Увогуле ў спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць сельскіх навучальных устаноў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии