Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

«У пошуках шчасця»

28.03.2011
1 красавіка ў 19 гадзін у РЦК адбудзецца гумарыстычны канцэрт з удзелам народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі” і лепшых гумарыстаў раёна. Канцэртная праграма складаецца з двух аддзяленняў. У першым —  “Ніякай розніцы” – гледачы змогуць ацаніць выступленні пераможцаў раённага агляду-конкурсу, які прайшоў у лютым, а вось у другім – народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, які выступіць з праграмай “У пошуках шчасця”. Лепшыя гумарыстычныя дуэты, вакалісты і гумарысты, а таксама лепшы харэаграфічны нумар у гэты вечар будуць адзначаны спецыяльнай прэміяй —  капыльскай “Нікай”. Жадаючыя пабываць на гумарыстычным канцэрце змогуць набыць білеты ў касе РЦК, кошт 10 тысяч рублёў. Таццяна БОХАН

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей