Дзевяць каманд прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе ў рамках раённай спартакіяды гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія праходзілі 19 – 20 сакавіка на ФАКу г. Капыля.
У фінальнай частцы за трэцяе месца сустрэліся аматары валейболу з СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм” (былы “Сармат”) і райвыканкама. Сустрэча скончылася з лікам 2:0 на карысць каманды сумеснага таварыства. За першае месца змагаліся валейбалісты ЦРБ і мінулагодні чэмпіён раёна каманда ЖКГ. У напружанай барацьбе з лікам 2:1 перамаглі медыкі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии