У аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна і ўпраўленні райсельгасхарчу падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны ў сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках за студзень — люты 2011 года.
Лічбы і факты
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 22 169 ц (104,5% – да 2010 г.), у тым ліку за люты 2011 г. – 10 746 ц (105,4% – да 2010 г.).
Рэалізацыя жывёлы і птушкі на ўбой (у жывой вазе) – 18 003 ц (адпаведна, 90,5% і 75,5%); буйной рагатай жывёлы – 10 003 ц (75,4% і 60,4%), свіней – 7395 ц (119,4% і 113,8%), птушкі – 583 ц (131,9%).
Гаспадаркамі раёна надоена 127 387 ц малака, што склала 103,3% да 2010 года, у тым ліку за люты 2011 г. – 61 580 ц (103,9%), рэалізавана – 112 830 ц (117,1%).
Па стане на 1 сакавіка 2011 года налічвалася 53 598 галоў буйной рагатай жывёлы (98,7%), у тым ліку 19 140 кароў (103,5%), 46 948 галоў свіней (103,9%).
Можна і больш
Толькі на 9 малочнатаварных фермах раёна надаілі больш за 900 кг малака ад адной каровы. Лідзіруюць МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра” (загадчыца Ніна Шатэрнік) з паказчыкам 1165 кг і МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі” (загадчык Алег Маляўка) – 1015 кг.
Больш за тысячу кілаграмаў ад адной каровы надаілі 26 аператараў машыннага даення з розных гаспадарак раёна. Лідарам з’яўляецца Алена Гушчэня з МТФ “Андросаўшчына” ААТ “Старыца-Агра” – 1389 кг. Але, на жаль, гэта на 105 кг менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Лідар змяніўся
Больш за кілаграм прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы атрымалі 10 жывёлаводаў з ААТ “Старыца-Агра”, адзін – з ААТ “Піянер-Агра” і двое – ААТ “Семежава”. Яшчэ 9 аператараў маюць прывагу 900 і больш грамаў. Самы вялікі “плюс” – 384 г – у Галіны Салановіч з ААТ “Старыца-Агра”.
Лепшы рэзультат па атрыманні прыплоду свіней у работнікаў ААТ “Капыль-скае” Марыі Дзебрынавай і Ніны Дубовік, якія атрымалі 1501 галаву (+464).
Зноў першы
Віталь Лазоўскі з ААТ “П-з “Дусаеўшчына” за студзень–люты бягучага года на сваёй групе свіней атрымаў прывагу 637 грамаў, што на 159 г больш, чым летась. Услед за ім знаходзяцца аператары ААТ “Капыльскае” Святлана Страліцкая і Іна Шайпак (609 г, +91 г).
Святлана АПАНАСЧЫК
Комментарии