Па традыцыі напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці — была аддадзена даніна павагі тым, хто прайшоў цяжкімі дарогамі вайны.
[caption id="attachment_68075" align="aligncenter" width="560"]

■ Яўген Сівец са старшынёй райсавета ветэранаў Казімірай Ганчар (справа) і галоўным спецыялістам аддзела пенсійнага забеспячэння Валянцінай Іўліевай[/caption]
Як паведаміла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, усяго ў нашым раёне пражываюць 19 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тры працаўнікі тылу, пяць сямей загінулых і 16 былых малалетніх вязняў канцлагераў. І, вядома ж, усе яны маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы.
Падчас акцыі прадстаўнікі райсавета ветэранаў пры падтрымцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі горада Капыля і калісьці працавалі ў бюджэтнай сферы. У спісе ўдзельнікаў акцыі пяць прозвішчаў: Марыя Мікітаўна Ільюкевіч, Яўген Васільевіч Сівец, Надзея Іванаўна Катвіцкая, Яніна Аляксандраўна Ліпай і Людміла Сцяпанаўна Сергіеня.
Пажылыя людзі дзякавалі за аказаную матэрыяльную дапамогу і за тое, што пра іх памятаюць.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии