Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

97

В деревне Великая Раевка Копыльского района торжественно открыли зону отдыха «Агрохутор»

14.07.2018
Органы мясцовага кіравання і самакіравання Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета. Тут праводзіцца грунтоўная работа па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах. І прыкладаў таму нямала. Прынамсі, у мінулым годзе плённа працавалі па захаванні старых сядзіб у вёсцы Савічы.  Сёлета вялікая ўвага надаецца Цімкавічам, Вялікай Раёўцы. І ў гэтым змаглі ўпэўніцца ўдзельнікі і госці традыцыйных святаў вёсак, якія ў мінулыя выхадныя прайшлі ў названых населеных пунктах. Дзве падзеі чырвонай ніткай прайшлі праз свята, што адбылося 7 ліпеня ў Вялікай Раёўцы: пасля рэканструкцыі быў адкрыты трохкватэрны дом, а таксама перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у зону адпачынку «Аграхутар», якая размясцілася ў цэнтры вёскі — у парку, што быў пасаджаны вяскоўцамі ў 1964 годзе. IMG_4115 [caption id="attachment_68136" align="aligncenter" width="560"]▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку ▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку[/caption] Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго намеснікі Віталь Ракевіч і Аляксандр Ліпніцкі, намеснік галоўнага інжынера ААТ «Крыніца» Юрый Марозаў, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч, кіраўнікі некаторых сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. І, вядома ж,  мясцовыя жыхары, якія, па вялікім рахунку, і зрабілі сваімі рукамі тую прыгажосць, якой любаваліся госці і ўдзельнікі свята. А паглядзець на самай справе ёсць на што. Гады два таму распачалі наводзіць парадак вакол помніка, устаноўленага ў памяць жыхароў гэтай і навакольных вёсак. Дзякуючы ініцыятыве і ўменню арганізаваць справу, якія ў поўнай ступені ўласцівы Івану Дамашэвічу, а таксама стараннасці вяскоўцаў парк ператварыўся ў цудоўную зону адпачынку. IMG_4138 IMG_4186 IMG_4192 IMG_4134 IMG_4147 IMG_4155 IMG_4190 IMG_4140 IMG_4128 Кветкі, роўныя дарожкі, абапал якіх устаноўлены лаўкі, дзіцячая пляцоўка з горкай, арэлямі, іншым абсталяваннем для адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак. Не забыліся нават пра такі элемент, як горка, якая зімой, калі яе пакрые снег, стане любімым месцам для забаў мясцовай дзятвы. IMG_4123 IMG_4157 Асобна трэба сказаць пра лаўкі. Іх шмат. Я нават збілася з ліку, калі паспрабавала іх падлічыць. Кожная — не падобная на іншую і мае сваю назву. Практычна ўсе лаўкі зроблены з падручных матэрыялаў, так што затраты на вытворчасць невялікія. Больш каштоўныя тыя любоў, стараннасць і фантазія, якія праявілі майстры. Дарэчы, падчас свята вёскі было арганізавана галасаванне і аўтары лепшых лавак былі адзначаны прэзентамі. Атрымалі заслужаныя падарункі і іншыя героі дня: шматдзетныя сем’і, самыя старэйшыя і малодшыя жыхары вёскі, дбайныя гаспадары і кулінары, рупліўцы, якія стараліся на добраўпарадкаванні зоны адпачынку. IMG_4409 IMG_4376 Асабліва хвалюючым быў гэты дзень для трох сем’яў — Кашкан, Ярашэвічаў і Гурцкіх, прадстаўнікам якіх Іван Дамашэвіч уручыў ключы ад новых кватэр. [caption id="attachment_68141" align="aligncenter" width="560"]▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме  атрымлівае сям'я Кашкан ▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме атрымлівае сям'я Кашкан[/caption] IMG_4219 Вольга і Міхаіл Кашкан маюць чацвёра дзяцей. Малодшай Сафійцы няма яшчэ і двух годзікаў, Фёдар збіраецца ў дзіцячы садзік, Аляксандр і Ягор перайшлі, адпаведна, у пяты і трэці класы. На Капыльшчыну яны пераехалі зусім нядаўна з Уздзенскага раёна. Муж — вадзіцель, жонка мае прафесію заатэхніка. Для іх гэта першая ўласная кватэра. — Мы вельмі ўдзячны, што атрымалі гэту кватэру. Нам там падабаецца, — дзеліцца Вольга. — Тры пакоі, ёсць усе зручнасці, паравое ацяпленне. Паціху набываем мэблю. Увогуле, Вялікая Раёўка прыйшлася нам даспадобы. IMG_4345 IMG_4279 IMG_4199 IMG_4216 IMG_4212 IMG_4197 Мабыць, нішто так не збліжае людзей як шчырыя словы прызнання, сардэчныя пажаданні і вясёлыя песні. Усяго гэтага на свяце вёскі гучала ўдоваль. Віншавалі вяскоўцаў паважаныя госці, якія жадалі ім усіх даброт. А сваю творчасць усім прысутным дарылі артысты Кухчыцкага сельскага Дома культуры Клецкага раёна. І ўвечары вяскоўцаў чакалі забавы: танцавальная і гульнёвая праграмы, а таксама галоўны сюрпрыз — прыгожы святочны феерверк. Спецыяльна для «СП» На пытанні карэспандэнта адказаў Іван ДАМАШЭВІЧ, дырэктар ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»: — Іван Віктаравіч, ці адчуваеце маральнае задавальненне? — Безумоўна. Радуе, што столькі людзей сабралася. Гэта таксама важны аспект. Вёска Вялікая Раёўка не самая шматлюдная ў раёне, але тым не менш, яна жывая. За два гады павялічылася колькасць дзетак на 15 чалавек, і гэта вялікі плюс. Вядома, ёсць задавальненне ад таго, што робім. — Усе Вам падзяку выказваюць, кажуць, што Вы такі малайчына, што рушылі вёску наперад. У любым выпадку аднаму ўсё рабіць складана. Быў, напэўна, нейкі штаб? — Вядома, у нас ёсць каманда аднадумцаў. Можа шмат у чым была і мая ініцыятыва. Але галоўнае правільна накіраваць людзей, каб атрымаць вынік. — Сродкі прыйшлося вялікія ўкласці? — Па тым маштабе, што мы зрабілі, сродкі ўкладзены мінімальныя, таму што амаль усё, што Вы бачыце — гэта прыродны матэрыял. Ён назапашваўся ўвесь год у працэсе добраўпарадкавання вёскі, высечкі і падчысткі пустуючых участкаў, парку. Хацелася б вялікую падзяку выказаць жыхарам вёскі, якія сабралі больш за 300 рублёў на добраўпарадкаванне. Мы плануем гэтыя грошы выдаткаваць на асвятленне парку. Удзячны таксама фундатарам. Яны дапамагалі ў вырабе лавак, за спонсарскія сродкі набыта дзіцячая горка. Хацелася б падзякаваць Генадзю Занкевічу, Алегу Сераму і яго напарніку Раману Сокалу, Аляксандру Ганчарову, фермеру нашаму Уладзіміру Сухаверу. Выказваю таксама ўдзячнасць работнікам адміністрацыі нашага філіяла (яны з зімы ўдзельнічалі ва ўсіх суботніках, што мы арганізоўвалі) і ўсім вяскоўцам, якія працавалі разам з намі. Не хавалі захаплення Марыя СТРУЖКО, старшыня Семежаўскага сельвыканкама: — Была прыемна ўражана ўбачаным. Тэрыторыя парку змянілася да непазнавальнасці. Вельмі спадабалася дзіцячая пляцоўка і, вядома ж, — лаўкі. Цудоўна, што сабралася шмат людзей, падрыхтавана цікавая праграма. Ганна ЛУПАНОС, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»: — Мне здаецца, што свята нашай вёскі падрыхтавана на самым высокім узроўні. Столькі цеплыні ўкладзена, працы, душы, любові да роднага краю. У гэтам, лічу, заслуга Івана Віктаравіча Дамашэвіча, які змог згуртаваць людзей на такую працу. Стараліся ўсе: і ветэраны, і дзеткі, і прадстаўнікі працоўнага калектыву філіяла. Дай Бог нашай капыльскай зямлі яшчэ болей такіх таленавітых кіраўнікоў. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей