Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Выслухаць праблемы спажыўцоў

23.03.2011
У Дзень спажыўца намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ала Раманоўская разам з прадстаўнікамі падначаленых ёй структур правяла прамую лінію, прымеркаваную да названай даты. Трэба адзначыць, што спажывецкія праблемы не асабліва хвалююць нашых землякоў. Аднак не абышлося без пытанняў. Напрыклад, Ніна Кісель з в. Садавічы заклапочана добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол магазіна ў іх населеным пункце і забаронай рэалізацыі некаторых прадуктаў. Як паабяцала старшыня Капыльскага рай-спажыўтаварыства Святлана Паляшчук, добраўпарадкаванне пачнецца пасля раставання зямлі, а продаж прэсерваў і іншых прадуктаў, якія хутка псуюцца, будзе магчымы пасля закупкі і ўстаноўкі халадзільнага абсталявання (з усталяваннем цёплага надвор’я). Капылянін, інвалід ІІ групы Міхаіл Стаскевіч, прапанаваў ва ўнівермагу “Юнацтва” адкрыць аддзел па продажу адзення вельмі вялікіх памераў. Па тлумачэнні Святланы Паляшчук рабіць гэта немэтазгодна, аднак праблему можна вырашыць з дапамогай афармлення папярэдніх заказаў, звярнуўшыся ў магазін персанальна ці па тэлефоне 55-1-59. Шэраг пытанняў і прапаноў паступіў ад Васіля Валністага з г. Капыля. Наконт продажу жывой рыбы ў горадзе намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская паведаміла, што для гэтай мэты адведзены тры пляцоўкі: каля магазінаў “Будаўнік”, “Івушка” і каля гасцініцы. Розніца ў цэнах на некаторыя тавары залежыць ад таго, хто з’яўляецца пастаўшчыком, вытворцам, ад нацэнкі і г. д. Васіль Мікалаевіч выказаў заўвагу наконт адсутнасці ўмоў для продажу на гарадскім рынку прадукцыі, вырашчанай на прысядзібным участку. Як паведаміла Ала Раманоў-ская, усе першыя рады рынку райспажыўтаварыства пры наяўнасці прадаўцоў такой прадукцыі адводзяцца мена-віта ім. Акрамя таго, у генеральным плане развіцця горада прадугледжана месца для будаўніцтва рынку (у тым ліку і крытага) у раёне ваенкамата. Яшчэ заяўнік абураўся тым, што на плошчы каля рынку даволі шмат машын, адсутнічае кантроль за іх рухам. Адпаведнае пісьмо накіравана на разгляд у дзяржаўтаінспекцыю. На прамой лініі дзяжурыў Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей