На базе гімназіі №1 г. Капыля пройдзе ІІІ (апошні) этап рэпетыцыйнага тэсціравання. 9 красавіка адбудзецца выпрабаванне па рускай і беларускай мовах, а 10 красавіка – па матэматыцы (пачатак у 9 гадзін). 11 красавіка чакаюць на іспыты па біялогіі, англійскай, нямецкай і французскай мовах, 12 красавіка – па фізіцы, грамада-знаўстве і сусветнай гісторыі, 13 красавіка – па хіміі, геаграфіі, гісторыі Беларусі. Пачатак у 13 гадзін.
Аплата за ўдзел у тэсціраванні праводзіцца ў касе аддзела адукацыі да 6 красавіка ўключна згодна з пададзенай да 29 сакавіка заяўкай. За ўдзел у тэсціраванні па адным прадмеце неабходна заплаціць 16 100 рублёў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии