Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

474

В агрогородке Песочное Копыльского района отметили 450-летие со дня образования деревни

12.07.2018
З нагоды свята ў родныя мясціны з’ехаліся землякі з розных куткоў Беларусі. У фае  Цэнтра культуры і вольнага часу былі арганізаваны творчыя выставы мясцовых жыхароў. Рамеснік з Нясвіжскага раёна Тамара Ласкутова прадставіла вырабы з дрэва, працавалі гандлёвыя кропкі і атракцыёны. Фото-4089 У канцэртнай зале аншлаг — былі запоўнены больш за 250 месц. Распачала ўрачыстую частку старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. Яна павіншавала ўсіх са святам і пажадала добрага настрою, здароўя і дабрабыту. Затым Ірына Аляксандраўна ўручыла каштоўныя падарункі  жыхарам аграгарадка: Наталлі Луцэвіч, якая нарадзіла ў сакавіку дачку Настассю (самы малодшы жыхар вёскі); Івану і Алене Грыцкевічам — мнагадзетнай сям’і (выхоўваюць пяцёра дзяцей). Таксама падарункамі былі адзначаны, але не змаглі прыйсці на свята па стане здароўя, старэйшы жыхар Марыя Кузняцова і воін-інтэрнацыяналіст Фёдар Шаблюк. Па выніках агляду-конкурсу Дыпломамі і падарункамі былі ўзнагароджаны: Святлана Астрэйка ў намінацыі «Гаспадыня знатная», Дзмітрый і Ірына Юха — «Лепшы падворак», Сяргей і Людміла Бендзь — «Лепшая сядзіба», Ганна Шаўцова — «Маёй душы натхненне», Зінаіда Оліфер — «Нітка за іголкай вышывае шоўкам». — Пясочнае — край таленавітых песняроў, — з такімі словамі да сваіх землякоў звярнулася  пляменніца паэта Анатоля Астрэйкі Эла Скараход. Роднай вёсцы і сваім землякам яна прысвяціла верш «З песняй праз жыццё».  Яе верш «Пясочнае» прачыталі дыпламанты конкурсу «Голас Капыльшчыны» Дар’я Бендзь і Мікіта Жук. Выступіла са сваімі паэтычнымі радкамі і Таццяна Цярэшка з Мінска. Настаяцель песачанскага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Віталій Станкевіч у сваім выступленні адзначыў уклад песачанцаў у захаванне духоўнай культуры беларускага народа, калі на працягу стагоддзяў тройчы аднаўлялася Пакроўская  царква (войны і пажары), а новы храм пабудаваны ў 2009 годзе. З днём нараджэння населенага пункта землякоў павіншаваў першы намеснік дырэктара УП «ПІК-Лясное» Сяргей Краўчанка. Затым для жыхароў і гасцей Пясочнага была падрыхтавана юбілейная канцэртная праграма «Жыве мая вёска» (пад кіраўніцтвам Любові Карповіч). Вядучыя свята і выканаўцы песень Алеся і Паліна Астрэйкі прадставілі прэзентацыю «Ад мінулага да сучаснасці». Былі ўзгаданы падзеі на працягу 4-х стагоддзяў і знакамітыя землякі: паэты Адам Русак і Анатоль Астрэйка, камандзір партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Мікалай Баранаў, навуковец і дзяржаўны дзеяч Сцяпан Умрэйка, заслужаны работнік культуры Фёдар Лагвіновіч, заслужаны настаўнік БССР Марыя Серада і іншыя. Добры настрой сваімі выступленнямі дарылі Алеся Шаблюк, Мікалай Майсюк, Іван Янушка. З гумарыстычнымі нумарамі выступілі Святлана Астрэйка і Ала Несцер, Любоў Карповіч, самадзейны калектыў Лясноўскага сельскага Дома культуры ў складзе Наталлі і Ірыны Валогаў, Вольгі Сасноўскай, Уладзіміра Вялешкі, Валянціна Шыманская і Станіслаў Цвірка з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. [caption id="attachment_68023" align="aligncenter" width="560"]■ Віктар і Ніна Ланшчаковы ■ Віктар і Ніна Ланшчаковы[/caption] Бурнымі апладысментамі гледачы сустрэлі  дуэт Віктара і Ніны Ланшчаковых з Асіповіч (яны выконвалі песні пад баян) — былых дырэктара і мастацкага кіраўніка Песачанскага Дома культуры. У свой час пасля распаду СССР яны пераехалі з Украіны і вельмі ўдзячны  песачанцам за цёплы прыём і сардэчныя адносіны. Юбілейныя мерапрыемствы вёскі прадоўжыліся святочнай дыскатэкай. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей